Норман Роберт Погсан (, , Нотынгем — ) — англійскі астраном.

Біяграфія Ва ўзросце 18 гадоў вылічыў арбіты двух камет. З 1850 да 1851 год працаваў у абсерваторыі Бішапа. У 1851 годзе стаў навуковым супрацоўнікам абсерваторыі Радкліф у Оксфардзе. У 1860 годзе пераехаў у Мадрас (Індыя), дзе заняў пасаду дзяржаўнага астранома. У Мадраскай абсерваторыі выдаў каталог 11 015 зорак. Таксама адкрыў там пяць астэроідаў і шэсць пераменных зорак. У 1868 і 1871 гадах Погсан удзельнічаў у індыйскіх экспедыцыях па назіранні сонечнага зацьмення.

Усяго за кар’еру Погсан адкрыў восем астэроідаў і 21 пераменную зорку. Ён узначальваў Мадраскую абсерваторыю на працягу 30 гадоў, да сваёй смерці. У яго гонар названы астэроід (1830) Погсан і кратар Погсан на Месяцы.

Катэгорыя:Астраномы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Астраномы XIX стагоддзя Катэгорыя:Першаадкрывальнікі астэроідаў