Эма Пятроўна Сюба́рава (, Валміера — ) — беларускі вучоны ў галіне селекцыі пладовых культур. Доктар сельскагаспадарчых навук (1963). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1967).
Біяграфія Скончыла 1-ы Маскоўскі ўніверсітэт у 1924 годзе. З 1957 года загадчык аддзела, з 1972 года загадчык, з 1974 года старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі селекцыі пладовых культур Беларускага НДІ бульбаводства і плодаагароднінаводства.
Навуковая дзейнасць Разам з мужам А. Я. Сюбаравым і калектывам распрацавала каля 124 сартоў пладовых раслін. Аўтар сартоў вішні (Кистевая, Новодворская, Владимирская улучшенная), слівы (Ранняя лошицкая, Минская, Белорусская, чарэшні (Народная, Северная''', Красавица, Мускатная). Сааўтар многіх сартоў яблыні і грушы..
Выбраная бібліяграфія Як залажыць сад на сядзібе калгасніка / Э. П. Сюбарава, А. Г. Волузнеў. — Мн.: Дзяржвыд БССР. Рэд. с.-г. і тэхн. літ., 1940. — 20, с. Вішня / Э. П. Сюбарава. — Мінск: Выдавецтва Акадэміі навук БССР, 1954. — 101, с. Селекция плодовых культур в БССР / Э. П. Сюбарова / М-во сельского хозяйства Белорус. ССР. Белорус. науч.-исслед. ин-т плодоводства, овощеводства и картофеля. — Минск: Госиздат БССР, Ред. с.-х. лит., 1957. — 28 с. : ил. ; 20 см Биологические особенности и селекция черешни в Белорусской ССР: автореферат диссертации … кандидата биологических наук / Э. П. Сюбарова. ― Минск, 1962. Черешня / Э. Сюбарова. — Минск: Урожай, 1964. — 107 с.
Прэміі і ўзнагароды Узнагароджана двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі ВДНГ СССР і БССР.
Памяць У гонар Сюбаравай названы некалькі сартоў пладовых раслін, у тым ліку зімаўстойлівы сорт чарэшні 'Памяць Субаравай' і сорт яблыні 'Памяць Сюбаравай'
Зноскі
Літаратура
Республика Беларусь: энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 7. — Минск, 2008.
Спасылкі Сюбарава, Эма Пятроўна (кандыдат біялагічных навук; доктар сельскагаспадарчых навук; 1897—1983) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Школа селекционеров-плодоводов // Сайт НПЦ НАН Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве Вячеслав Белуга Наследие Сюбаровых // Газета «Навука», № 36(2659) 4 верасня 2017 г. Наталья Тышкевич'' Как доктор сельскохозяйственных наук создал новую для Беларуси плодовую культуру — алычу крупноплодную // СБ. Беларусь сегодня Эмма Сюбарова (1897—1983) // 7 известных женщин ВДНХ Сорт: Яблоня, Память Сюбаровой // Усерасійскі навукова-даследчы інстытут селекцыі пладовых культур 125 лет известному учёному-селекционеру // Сайт Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Катэгорыя:Селекцыянеры СССР Катэгорыя:Селекцыянеры Беларусі