(217) Эўдора () — параўнальна невялікі астэроід галоўнага пояса. Судзячы па вельмі нізкім альбеда ён, напэўна, складаецца з вуглістых хандрытаў. Даследаванні, праведзеныя ў 2007 году паказалі, што бляск астэроіда змяняецца кожныя 25,253 ± 0,003 гадзін, што адпавядае яго перыяду кручэнняBuchheim, Robert K. - Lightcurves for 122 Gerda, 217 Eudora, 631 Phillipina, 670 Ottegebe, and 972 Cohnia (2007).

Ён быў выяўлены 30 жніўня 1880 года французскім астраномам Ж. Каджа у абсерваторыі блізу Марселя, Францыя і быў названы ў гонар Эўдоры, наяды ў старажытнагрэчаскай міфалогіі. Ён стаў чацвёртым адкрытым ім астэроідам.

Гл. таксама Спіс астэроідаў (201—300) Класіфікацыі малых планет

Спасылкі

Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 1880 годзе Катэгорыя:Астэроіды дыяметрам ад 40 да 100 км Катэгорыя:Назвы астэроідаў са старажытнагрэчаскай міфалогіі