Егішэ́ Чарэ́нц (, сапраўднае імя — Егішэ Абгаравіч Сагаманян; , Карс, Расійская імперыя (цяпер у Турцыі) — 27 лістапада 1937, Ерэван) — армянскі паэт, празаік і перакладчык. Класік армянскай літаратуры.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям'і дробнага гандляра.
1908 — паступіў у Карскае рэальнае вучылішяа. 1915 — уступіў у адну з армянскіх добраахвотніцкіх груп і дайшоў да наваколля Вана. Восень 1916 — адправіўся ў Маскву і паступіў у . Люты 1917 — са студэнтамі ўніверсітэта браў удзел у вызваленні палітвязняў з . 1918 — уступіў у шэрагі Чырвонай арміі. 1919 — вярнуўся ў Ерэван і некаторы час працаваў настаўнікам. 1920 — браў удзел у майскім паўстанні камуністаў супраць дашнакскага ўрада. З канца года і па май 1921 г. з'яўляўся кіруючы аддзелам мастацтва ў Наркаме асветы. 1925 — кіраўнік новай літаратурнай арганізацыі «Наембер» (Лістапад). Верасень 1936 — узяты НКУС СССР пад хатні арышт і звінавачаны ў , нацыяналізме, трацкізме і тэрарызме.
Памёр 27 лістапада 1937 года ў ерэванскай турэмнай лякарні. Месцазнаходжанне магілы паэта дагэтуль дакладна невядомае. Пасмяротна быў рэабілітаваны ў 1950-х гадах.
Асабістае жыццё Першая жонка Арпенік памерла, не пакінуўшы яму дзяцей. У 1930 годзе пазнаёміўся з Ізабелай Маўсесаўнай Нязавай і жаніўся з ёй у наступным годзе. У 1932 і 1935 у шлюбе нарадзілася дзве дачкі: Арпенік (гэта імя першай яго жонкі) і АнаітЛики измен, или Чаренц, его вдова Изабелла Мовсесовна и Микоян .
Творчасць Аўтар сатырычнага рамана «Краіна Наіры», паэм «Дантава Легенда», «Апантаныя натоўпы».
Апроч вершаў, яго пяру прыналежаць пераклады на армянскую мову твораў А. С. Пушкіна, У. У. Маякоўскага, І. В. Гётэ, Э. Верхарна, У. Уітмена, М. Горкага, а таксама артыкулы пра вялікіх літаратурных дзеячаў і сучаснікаў: А. Туманяна, А. Ісаакяна, В. Тэр’яна, М. Горкага, пра сучасную яму паэзію.
Памяць У 1975 годзе ў Ерэване (, 17) быў адкрыты дой-музей Егішэ Чарэнца ў кватэры, якую сям'я Чарэнца атрымала ў 1935 годзе. Яго імем названы горад у Арменіі на р. Раздан — Чарэнцаван (да 1967 года — Лусаван). У Ерэване яму ўсталяваны помнік, яго імем названы вуліца, школа № 67, Дзяржаўны музей літаратуры і мастацтва Арменіі. Школа № 12 ім. Егішэ Чарэнца г. Ванадзор. Партрэт намаляваны на армянскай купюры ў 1000 драм. Партрэт намаляваны на юбілейнай армянскай манеце ў 100 драм 1997 года.
Літаратура Армянская Советская Энциклопедия, Т. 8, стр. 670—671, Ереван, 1982
Спасылкі Биография и произведения Чаренца в переводе на русский Произведения Чаренца в Библиотеке поэтического перевода Документальная повесть о жене Чаренца Воспоминания дочери Чаренца
Катэгорыя:Армянамоўныя паэты Катэгорыя:Камуністы Арменіі Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Расіі Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Арменіі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР Катэгорыя:Памерлі ў месцах пазбаўлення волі Катэгорыя:Паэты Арменіі Катэгорыя:Асобы на марках