Свіння, падгруздак чорны (Russula adusta) — шапкавы базідыяльны грыб з роду сямейства .
Апісанне Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка пукатая, потым пляската-ўвагнутая, дыяметрам 6—15 см, злёгку ліпкая, цёмна-бурага і брудна-бурага колеру. Мякаць тоўстая, шчыльная, на зломе афарбоўваецца ў ружавата-шэры колер, затым чарнее. Мякаць мае характэрны кіславаты пах. Ножка грыба дыяметрам 2—3 см і даўжынёй 3—5 см, суцэльная, аднаго колеру з шапкай, пры націсканні набывае бура-чорны колер. Пласцінкі прырослыя, тоўстыя, крохкія, белыя, пазней бруднавата-шараватыя. Споры амаль шарападобнай формы, бясколерныя.
Ядомы грыб.
Экалогія і распаўсюджванне Распаўсюджаны часцей у паўночнай частцы лясной зоны, пераважна ў хваёвых лясах. Расце у эўкаліптавых лясах АўстралііRussula adusta // Science Division, Department of Environment and Conservation, Western Australia. Пладаносіць у чэрвені—верасні, паасобку або групамі. Звычайны на тэрыторыі Беларусі грыб.
Літаратура
Спасылкі Подгруздок чёрный, или чернушка, или сыроежка черная — Russula adusta (Fr.) Fr. // Экологический Центр «Экосистема» Фотокаталог грибов: Подгруздок чёрный (Russula adusta) Russula adusta // Science Division, Department of Environment and Conservation, Western Australia
Катэгорыя:Сыраежка Катэгорыя:Ядомыя грыбы Катэгорыя:Прырода Аўстраліі