Культура Шулавери-Шаму, ці шулаверы-шамуцепінская культура — археалагічная культура, што існавала ў Закаўказзі (тэрыторыя сучаснага Азербайджана, Грузіі і Армянскае нагор'я) у позным неаліце і энеаліце. Датуецца прыкладна 6000 — 4000 гг. да н.э.Encyclopedic Dictionary of Archeology — Page 512 by Barbara Ann Kipfer. Паўстала неўзабаве пасля рэзкага пахаладання 6200 г. да н.э., якое доўжылася каля 2 стагоддзяў. Названа па селішчах Шулаверы-гара у Грузіі і Шамутэпе (узгорак Шаму) у Азербайджане.

Археалагічныя раскопы Шулаверыс-гара і Імірыс-гара праводзіліся Квема-Картлійскай аб'яднанай археалагічнай экспедыцыяй Дзяржаўнага музея Грузіі і Тбіліскага дзяржаўнага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам прафесара О. М. Джапарыдзэ ў 1965—1966 гадахДжавахишвили, стр. 13.

Паводле Джавахішвілі: «Мы абцяжарваемся сказаць, наколькі прымальная радыевугляродная дата, усталяваная для Шаму-Тэпе; па нешматлікіх матэрыялах, якія мы маем у наш час з публікацый гэтага помніка, яна здаецца трохі заніжанай (5560 +\- 70 да н.э.) але, улічваючы, што з астатніх чатырох радыевугляродных вызначэнняў узросту дадзенай культуры, якія ёсць у наш час (Тайра-тэпе — 4295+\- 125; Шулаверыс-гара, ніжні пласт — 4675 +\- 210; Шулаверыс-гара, верхні пласт — 3970 +\- 300; Кюль-тэпе — 3820 +\- 90 да н.э.) два даюць першую палову і сярэдзіну V тыс. да н.э., з іншага боку, што матэрыялы Шаму-тэпе вядомыя нам толькі вельмі павярхоўна, яна ўсё ж не можа быць адкінута без абмовак»Джавахишвили, стр. 256.

Культура Шулаверы-Шаму папярэднічае куро-аракскай культуры, што існавала на тэрыторыі Закаўказзя і прылеглых абласцей Блізкага Усходу каля 4000 — 2200 гг. да н.э., і надалей значна паўплывала на наступную трыялецкую культуру (ca. 2200—1500 BC)Kushnareva, K. Kh. 1997. The Southern Caucasus in Prehistory: Stages of Cultural and Socioeconomic Development from the Eighth to the Second Millennium B.C. University Museum Monograph 99. Philadelphia: The University of Pennsylvania Museum. Культура Сіяні ва Усходняй Грузіі, імаверна, была пераходнай ад шулаверыйскай да куро-аракскайKiguradze T. and Menabde M. 2004. The Neolithic of Georgia. In: Sagona, A. (ed.), A View from the Highlands: Archaeological Studies in Honour of Charles Burney. Ancient Near Eastern Studies Supplement 12. Leuven: Peeters. Pp. 345—398..

Культура Шулавери-Шаму, як і суседнія неалітычныя і халкалітычныя культуры Паўднёвага Каўказа, выкарыстоўвалі мясцовы абсідыян для вырабу прылад, займаліся гавядніцтвам (буйная рагатая скаціна, свінні), гадавалі культурныя расліны, у тым ліку вінаградAnatolia and the Caucasus, 8000-2000 BC . У Гадачрылі гара (Gadachrili gora), недалёка ад вёскі Imiri, радыевугляродны аналіз паказвае на дату каля 6000 года да нашай эрыNana Rusishvili. The grapevine Culture in Georgia on Basis of Palaeobotanical Data. “Mteny” Association, 2010.Peter Boisseau. How wine-making spread through the ancient world: U of T archaeologist. June 17, 2015.. Многія характэрныя рысы матэрыяльнай культуры Шулавери-Шаму (круглыя глінабітныя будынкі, кераміка з пластычнымі ўпрыгожваннямі, антрапаморфныя жаночыя статуэткі, абсідыянавыя прылады — пераважна даўгаватыя прызматычныя нажы), як мяркуецца, адбыліся ад культур блізкаўсходняга неаліту (Хасуна, Халаф)Kiguradze T. 2001. Caucasian Neolithic. In: Peregrine, P. N. and Ember, M. (eds.), Encyclopedia of Prehistory. Volume 4: Europe. New York, Boston, Dordrecht, London, Moscow: Kluwer Academic / Plenum Publishers. Pp. 55-76..

Літаратура Джавахишвили А. И. Строительное дело и архитектура поселений Южного Кавказа V—III тыс. до н. э. Тбилиси, «Мецниереба», 1973

Катэгорыя:Неаліт Еўропы Катэгорыя:Еўропа меднага веку Катэгорыя:Археалагічныя культуры Азербайджана