NGC 279 (іншыя абазначэнні — UGC 532, MCG 0-3-19A, MK 558, ZWG 384.18, IRAS00495-0229, PGC 3055) — лінзападобная галактыка ў сузор’і Кіт, магчыма, квазар.

Гэты аб’ект уваходзіць у лік пералічаных у арыгінальнай рэдакцыі «Новага агульнага каталога».

Фізічныя ўмовы ў наваколлі ядра гэтай галактыкі (вядомай таксама як Маркаран 558) даследаваны ў працыG. T. Petrov, B. Z. Kovachev, V. A. Mineva. Physical conditions in a galaxy nucleus with emission lines. — Доклады Болгарской Академии наук, т. 35, № 6, 1982, с.725-727.. Выяўлена вобласць іанізаванага вадарода радыусам каля 20 пк, што апраменьваецца маладымі зоркамі класа О, колькасць якіх ацэнена ў ≈1250.

Гл. таксама Спіс аб’ектаў Месье Новы агульны каталог

Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 1785 годзе 0279 Катэгорыя:Кіт (сузор’е)