Еўрапейская кінапрэмія () — кінаўзнагарода, якую штогадова пачынаючы з 1988 года прысуджае Еўрапейская кінаакадэмія за асаблівыя дасягненні ў еўрапейскім кінематографе. Узнагароды прысуджаюцца больш чым у дзесяці намінацыях, найважнейшай з якіх з'яўляецца Найлепшы фільм. На прэмію можа прэтэндаваць толькі еўрапейскае кіно, а таксама еўрапейскія прадзюсары, рэжысёры, акцёры і іншыя прадстаўнікі кінавытворчасці.

Да 1997 года Еўрапейская кінапрэмія мела іншую афіцыйную назву — «Прэмія Фелікс» — па назве статуэткі, якая ўручалася з 1988 па 1996 і пазней была заменена на жаночую статуэтку.

Кожны другі год цырымонія ўзнагароджання праходзіць у Берліне, у астатнія ж гады цырымонія праводзіцца ў іншых еўрапейскіх гарадах.

Працэдура ўзнагароджання Фільмы, якія прэтэндуюць на Еўрапейскую кінапрэмію, павінны быць еўрапейскімі поўнаметражнымі мастацкімі фільмамі, прызначанымі для нармальнага кінапраката, першы афіцыйны паказ якіх (на кінафестывалі ці ў звычайным кінатэатры) адбыўся пасля 1 ліпеня папярэдняга года. На аснове выбаркі з прыблізна 40 фільмаў, рэкамендаваных на намінацыю, члены Еўрапейскай кінаакадэміі галасуюць за выдзвіжэнне фільмаў на намінацыі ў асноўных катэгорыях. Спісы намінантаў абвяшчаюцца ў пачатку лістапада на Севільскім еўрапейскім кінафестывалі. Затым на падставе намінацый члены Еўрапейскай кінаакадэміі галасуюць за пераможцу ў кожнай з катэгорый. Пераможцы абвяшчаюцца на цырымоніі ўзнагароджання ў пачатку снежня.

Права на ўдзел Крытэрыі, па якіх фільм можна кваліфікаваць як еўрапейскі засноўваюцца на Дадатку II Еўрапейскай канвенцыі аб сумеснай кінематаграфічнай вытворчасці, выдадзенай Саветам Еўропы. Гэта вызначэнне можа быць пашырана на працы кінематаграфістаў ізраільскай і палестынскай нацыянальнасцяў.

Кінематаграфічны твор кваліфікуецца як еўрапейскі, калі ён дасягае прынамсі 15 ачкоў па наступнай табліцы: Еўрапейскія элементыВагаТворчая групаРэжысёр 3Сцэнарыст3Кампазітар 1Выканаўчая групаПершая роля3Другая роля2Трэцяя роля1Тэхнічная групаАператар1Гукааператар 1Мантажор1Мастак1Студыя або месца здымкаў 1Месца, дзе адбываўся пост-прадакшн 1

Спіс цырымоній №ГодДатаГорад1198826 лістапада 1988 Заходні Берлін2198925 лістапада 1989 Парыж319902 снежня 1990 Глазга419911 снежня 1991 Патсдам5199225 лістапада 1992 Патсдам619934 снежня 1993 Патсдам7199427 лістапада 1994 Берлін8199512 лістапада 1995 Берлін919968 лістапада 1996 Берлін1019977 снежня 1997 Берлін1119984 снежня 1998 Лондан1219994 снежня 1999 Берлін1320002 снежня 2000 Парыж1420011 снежня 2001 Берлін1520027 снежня 2002 Рым1620036 снежня 2003 Берлін17200411 снежня 2004 Барселона1820053 снежня 2005 Берлін1920062 снежня 2006 Варшава2020071 снежня 2007 Берлін2120086 снежня 2008 Капенгаген22200912 снежня 2009 Бохум2320104 снежня 2010 Талін2420113 снежня 2011 Берлін2520121 снежня 2012 Валета2620137 снежня 2013 Берлін27201413 снежня 2014 Рыга28201512 снежня 2015 Берлін29201610 снежня 2016 УроцлаўEuropean Film Awards 2016 Go to Wroclaw3020179 снежня 2017 Берлін31201815 снежня 2018 СевільяEuropean Film Awards 2018 Go to Seville3220197 снежня 2019 Берлін33202012 снежня 2020анлайн34202111 снежня 2021 Берлін35202210 снежня 2022 Рэйк’явік3620239 снежня 2023 Берлін3720247 снежня 2024 Люцэрн38202617 студзеня 2026 Берлін39202716 студзеня 2027 АфіныEureka! The European Film Awards go to Athens in January 2027. In: europeanfilmacademy.org (abgerufen am 18. Januar 2025).

Намінацыі Галоўнай намінацыяй Еўрапейскай кінапрэміі з’яўляецца прыз за Найлепшы еўрапейскі фільм. Агульная ж колькасць намінацый за ўвесь час існавання прэміі вагалася ад 15 да 25. Лаўрэатаў Еўрапейскай кінапрэміі вызначаюць галасаваннем яе членаў, аднак адну з прэмій вызначаюць гледачы (у некаторыя гады колькасць глядацкіх прызоў дасягала пяці), і яшчэ адну — кінакрытыкі (прыз ФІПРЭСІ).

Сучасныя намінацыі Спіс намінацый на Еўрапейскую кінапрэмію на 2016 год.European Film Awards, Award Categories КатэгорыяАнглійская назва катэгорыіУ якія гады ўручаласяНайлепшы еўрапейскі фільмEuropean Filmз 1988Найлепшая еўрапейская камедыяEuropean Comedyз 2013Еўрапейскае адкрыццё – Прыз ФІПРЭСІEuropean Discovery — Prix FIPRESCIз 1988Найлепшы еўрапейскі дакументальны фільмEuropean Documentaryз 1989Найлепшы еўрапейскі анімацыйны поўнаметражны фільмEuropean Animated Feature Filmз 2009Найлепшы еўрапейскі кароткаметражны фільмEuropean Short Filmз 1998Найлепшы еўрапейскі рэжысёрEuropean Directorз 1988-1989, з 2001Найлепшая еўрапейская актрысаEuropean Actress1988-1993, з 1996Найлепшы еўрапейскі акцёрEuropean Actor1988-1993, з 1996Найлепшы еўрапейскі сцэнарыстEuropean Screenwriter1988-1992, з 1996Найлепшы еўрапейскі аператарEuropean Cinematographer – Prix Carlo Di Palma1989-1992, з 1997Найлепшы еўрапейскі мантажорEuropean Editor1991-1992, 2005, з 2010Найлепшы еўрапейскі мастак-пастаноўшчыкEuropean Production Designer1988, 1990-1992, 2005, з 2010Найлепшы еўрапейскі мастак па касцюмахEuropean Costume Designer1990-1991, 2007-2009, з 2013Найлепшы еўрапейскі мастак па візажу і грымуEuropean Hair & Make-up Artistз 2016Найлепшы еўрапейскі кампазітарEuropean Composer1988-1992, з 2004Найлепшы еўрапейскі гукарэжысёрEuropean Sound Designer2007-2009, з 2013Прэмія еўрапейскай кінаакадэміі за прыжыццёвыя дасягненніEuropean Film Academy Lifetime Achievement Awardз 1988Прэмія за еўрапейскія дасягненні ў сусветным кінематографеEuropean Achievement in World Cinemaз 1997Найлепшы еўрапейскі фільм сумеснай вытворчасціEuropean Co-Production Award — Prix EURIMAGESз 2007Прыз глядацкіх сімпатый – Найлепшы еўрапейскі фільмPeople’s Choice Award for Best European Filmз 1997Еўрапейская кінапрэмія – Прыз маладых гледачоўEuropean Film Academy Young Audience Awardз 2013

Ранейшыя намінацыі КатэгорыяАнглійская назва катэгорыіУ якія гады ўручаласяНайлепшы еўрапейскі акцёр другога планаAward for an artistic contribution1988, 1990-1992Найлепшая еўрапейская актрыса другога планаAward for an artistic contribution1988, 1990-1992Найлепшы нееўрапейскі фільмNon-European Film — Prix Screen International1996-2005Прыз глядацкіх сімпатый — Найлепшы еўрапейскі рэжысёрJameson People’s Choice Award — Best European Director1997-2005Прыз глядацкіх сімпатый — Найлепшая еўрапейская актрысаJameson People’s Choice Award — Best European Actress1997-2005Прыз глядацкіх сімпатый — Найлепшы еўрапейскі акцёрJameson People’s Choice Award — Best European Actor1997-2005

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйны сайт Еўрапейская кінапрэмія на сайце Internet Movie Database Сайт для галасавання за Прыз глядацкіх сімпатый

Катэгорыя:З’явіліся ў 1988 годзе Катэгорыя:Кінематограф Еўропы