Валянціна Васілеўна Сяры́х (нар. , ) — беларускі Валянціна Васільеўна СЯРЫХ, стваральнік і кіраўнік першай дзіцячай эстраднай вакальнай студыі «Званочак»Сярых, Валянціна Васілеўна (кампазітар; нар. 1951).
Біяграфія
Нарадзілася ў Бабруйску ў сям’і ваенаслужачагаГлавный учитель моей жизни. Адной з першых настаўніц музыкі для маленькай Валі стала беларуская оперная спявачка і музычны педагог Любоў Сямашка. Скончыла музычную школу па класу фартэпіяна ў ГомеліГордость и слава Бобруйска. Валентина Серых . У 1975 годзе скончыла (Масква) па класу кампазіцыі прафесара М. І. Пяйко і ў 1985 годзе аспірантуру пад кіраўніцтвам і . З 1975 года выкладала ў Мінскім інстытуце культуры, з 1985 года ў Мінскім педагагічным інстытуце, з 1986 года ў адной з музычных школ Мінска. З 1991 года кіраўнік створанай ёю першай дзіцячай эстраднай вакальнай студыі «Званочак».
Член Саюза кампазітараў Беларусі (1978).
Творчасць Валянціна Сярых найбольш поўна праявіла сябе ў камернай музыцы. Яе фартэпіянныя п’есы, інструментальныя ансамблі, а таксама рамансы і песні вызначаюцца выразнасцю мелодыкі, маляўнічасцю гучання, шчырасцю і эмацыянальнасцю. Творы Валянціны Сярых абапіраюцца на традыцыі беларускага фальклору, рускай класікі. Валянціна Сярых напісала шмат камерна-інструментальных мініяцюр і песень, якія вызначаюцца меладыйнасцю і лірычнай напоўненасцю.
Асобнае месца ў творчасці кампазітара займае музыка для дзяцей. Сярод дзіцячых твораў кампазітара п’еса «Танец маленькага медзведзяня», песні «Залаты карасік», «Месяц і слон», «Ручаёк», «Дабранач, сад», «Як вясна прыйшла».
Сярод твораў Валянціны Сядых: фантазія для сімфанічнага аркестра «Беларускія Каляды» (1985), канцэрціна для фартэпіяна, літаўраў і аркестра (1979), творы для фартэпіяна, трыа для скрыпкі, віяланчэлі і фартэпіяна (1977), «Марш-скерцына» для ансамбля скрыпачоў (1986), саната для габоя і фартэпіяна, вакальны цыкл «Вясковыя песні», «Рамансы на вершы М. Танка», «Рамансы на вершы М. Багдановіча», апрацоўкі беларускіх народных, італьянскіх, французскіх, нямецкіх і амерыканскіх песень.
У 1994—2000 гадах аўтар і вядучая радыёперадачы «Музычны дамок».
Зноскі
Літаратура
Юденич Н. Первые шаги в трудном поиске // Сов. музыка. 1980. № 3. Кобец-Філімонава А. Знайсці сябе // Мастацтва Беларусі, 1988. № 2. Хорсун С. Светлая магія гукаў // Настаўніцкая газета. 1988. 9 ліп.
70 год Беларускаму саюзу кампазітараў. — Мн., 2003. — С. 49. (Прозвішча на беларускай мове Серых)
Спасылкі Валянціна Васільеўна СЯРЫХ // ХОР.by Ковалив В. В. Серых Валентина Васильевна Гордость и слава Бобруйска. Валентина Серых // Сайт Бабруйскага гарадскога выканаўчага камтэта
Катэгорыя:Выпускнікі Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных Катэгорыя:Кампазітары СССР Катэгорыя:Кампазітары Беларусі Катэгорыя:Радыёвядучыя Беларусі