Максі́м Ю́р’евіч Недасе́каў (нар. , Віцебск) — беларускі лёгкаатлет, які спецыялізуецца ў скачках у вышыню. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа.
Біяграфія Бацькі Максіма Недасекава — спартсмены, майстры спорту: бацька — у бегу з бар’ерамі, маці — у скачках у даўжыню. У дзяцінстве займаўся плаваннем, потым боксам, але неўзабаве перайшоў у лёгкую атлетыку, дзе выступаў у бар’ерах, скачках у даўжыню і вышыню.
Першы трэнер — Сяргей Сяргеевіч Кахненка. У час вучобы ў Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву трэніраваўся пад кіраўніцтвам Юрыя Вікенцьевіча Маісіевіча. Пасля трэніраваўся ў Таццяны Фёдараўны Нарэйка і Уладзіміра Мікалаевіча Полагава.
Навучаецца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры і спорту. З ліпеня 2016 года з’яўляецца спартсменам-выхаванцам аддзялення лёгкай атлетыкі Віцебскага абласнога комплекснага цэнтра алімпійскага рэзерва. Спартсмен-інструктар Спартыўнага камітэта Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь. Член нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы.
Спартыўная кар’ера Пераможца першынства Беларусі 2016 года ў скачках у вышыню з вынікам 2,20 м. На чэмпіянаце свету 2016 года заняў 8 месца ў скачках у вышыню з вынікам 2,18 м.
У 2017 годзе выйграў кантынентальны юніёрскі чэмпіянат па лёгкай атлетыцы з вынікам 2,33 м, пабіўшы рэкорд юніёрскіх чэмпіянатаў, які трымаўся 40 гадоў.
На чэмпіянаце Еўропы 2018 года выйграў срэбраны медаль з паказчыкам 2,33 м. Неўзабаве стаў бронзавым прызёрам Кантынентальнага кубка IAAF 2018 у Остраве з вынікам 2,27 м. У тым жа годзе на чэмпіянаце свету ў памяшканні сярод дарослых у Бірмінгеме і на этапе Брыльянтавай лігі ў Лазане заняў 6-я месцы.
Удзельнік Еўрапейскіх гульняў 2019, на якіх узяў залаты медаль у індывідуальных спаборніцтвах (2,27 м) і срэбраны медаль у камандным заліку.
Пераможца чэмпіяната Еўропы сярод моладзі 2019 года ў Еўле з вынікам 2,29 м. Атрымаў перамогу ў легкаатлетычным матчы Еўропа—ЗША (2019) з паказчыкам 2,35 м, што стала лепшым вынікам сусветнага сезона. Пры гэтым на чэмпіянаце свету 2019 года ў Досе паказаў вынік 2,33 м і заняў чацвёртае месца.
На чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы ў памяшканні 2021 года выйграў золата, усталяваўшы нацыянальны рэкорд з паказчыкам 2,37 м.
На XXXII летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года ў Токіа заваяваў бронзавы медаль, паўтарыўшы свой нацыянальны рэкорд.
Дасягненні чэмпіён Еўропы: 2017 (сярод юніёраў), 2019 (сярод моладзі), 2021 (у памяшканні); чэмпіён Беларусі: на адкрытым паветры (2017, 2020, 2021) і ў памяшканні (2018, 2021); чэмпіён Еўрапейскіх гульняў: 2019 (індывідуальны); срэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы: 2018; срэбраны прызёр Еўрапейскіх гульняў: 2019 (у камандзе); бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў: 2020. Беларускай федэрацыяй лёгкай атлетыкі прызнаны лепшым лёгкаатлетам Беларусі 2018 і 2019 гадоў у двух катэгорыях.
Палітычныя погляды Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія падтрымліваюць Аляксандра Лукашэнку пасля падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе. Ёсць паслядоўным прыхільнікам палітыкі Аляксандра Лукашэнкі. У відэадыскусіі з Аленай Леўчанка крытыкаваў стварэнне Свабоднага аб’яднання спартсменаў Беларусі, заявіў што «хоча выступаць пад чырвона-зялёным сцягам», адмоўна выказаўся пра пратэсты і заявіў, што пратэстоўцы правакуюць АМАП. У той жа дыскусіі Максім Недасекаў заявіў: «Я прадстаўляю не народ, а сцяг і гімн. Я прадстаўляю людзей, якія мяне рыхтавалі». Каментуючы сітуацыю з прымусовым зняццем з Алімпійскіх гульняў у Токіа беларускай бягухі Крысціны Ціманоўскай і спробай вывезці яе ў Мінск у пакаранне за публічную крытыку спартыўных функцыянераў, у інтэрв’ю аўстрыйскай журналістцы заявіў:
У красавіку 2023 года прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Недасекава.
Асабістае жыццё У 2021 годзе ажаніўся з лёгкаатлеткай, пераможцам і прызёрам рэспубліканскіх юніёрскіх чэмпіянатаў Дар’яй Батогавай.
Узнагароды і званні Узнагароджаны ордэнам Пашаны (2022)Прадстаўнікі сферы спорту ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі за дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на летніх Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульнях у Токіа // Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, 14 студзеня 2022., Ганаровай граматай Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь (2019). Удастоены ганаровага звання Віцебскага аблвыканкама «Чалавек года Віцебшчыны-2018».
Спасылкі
Біяграфія на сайце «Чалавек года Віцебшчыны»
Катэгорыя:Скакуны ў вышыню Беларусі Катэгорыя:Пераможцы Першынства Беларусі па лёгкай атлетыцы Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года Катэгорыя:Чэмпіёны Еўрапейскіх гульняў 2019 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры Еўрапейскіх гульняў 2019 года Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па лёгкай атлетыцы Катэгорыя:Чэмпіёны Беларусі па лёгкай атлетыцы Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Уладальнікі ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны» Катэгорыя:Асобы на марках