Якаў Анатолевіч Бранштэйн (крыптанім: Я. Бр.; , Гродзенскай губерні, цяпер Падляшскае ваяводства, Польшча — , , НКУС) — беларускі і яўрэйскі савецкі крытык і літаратуразнавец. Член-карэспандэнт АН БССР (1936).
Біяграфія
У 1914—1918 жыў у Варшаве. Удзельнік Грамадзянскай вайны. У 1919 пераехаў у Савецкую Расію (Арол). Добраахвотнікам пайшоў у Чырвоную Армію.
Пасля дэмабілізацыі з 1921 працаваў у рэдакцыі газеты «». У 1925 скончыў літаратурны факультэт 1-га Маскоўскага ўніверсітэта; у 1926—1930 вучыўся ў Камуністычнай акадэміі ў Маскве. У 1930—1937 навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры і мастацтва АН БССР; з 1932 адначасова МВПІ. У 1932—1937 быў адказным сакратаром СП БССР. Уваходзіў у рэдкалегію мінскага часопіса «Штэрн»http://belisrael.info/?p=13231. Член СП СССР з 1934. Член-карэспандэнт АН БССР з 1936.
Арыштаваны 6 чэрвеня 1937. Асуджаны ў кастрычніку 1937 да расстрэлу. Рэабілітаваны 27 ліпеня 1956 года. Магчыма, пахаваны ў Курапатах.
Творчая дзейнасць
Друкавацца пачаў у 1918Член-карэспандэнт БРАНШТЭЙН Якаў Анатольевіч. Як крытык выступаў з 1925. Прытрымліваўся вульгарна-сацыялагічных пазіцый. Аўтар артыкулаў па тэарэтычных праблемах літаратуразнаўства, пра творчасць А. Пушкіна, Д. Фурманава, Я. Купалы, Я. Коласа, А. Александровіча, М. Лынькова, Я. Маўра, а таксама І. Харыка, З. Аксельрода, Д. Бергельсона і іншых. Пісаў на ідышы, беларускай і рускай мовах.
Публікацыі
Аўтар больш за 30 навуковых і літаратурных прац, у тым ліку 4 манаграфій.
Атака: [Зборнік артыкулаў]. Мн., 1930 (ідыш). Аб стане яўрэйскай літаратуры ў перыяд рэканструкцыі. Мн., 1932 (ідыш). Проблемы ленинского этапа в литературоведении. Минск, 1932. Итоги 15-летней борьбы за марксизм-ленинизм в литературоведении. Минск, 1932. На закрепленных позициях. Минск, 1934. Літаратурная вучоба: У дапамогу выкладчыкам літаратуры і кіраўнікам літгурткоў. Вып. 1. Мн., 1935.
Літаратура
Бародзіч Д. Спадчына Я. Бранштэйна // ЛіМ. 1958, 23 ліп. Лынькоў М. Ён быў сярод нас… // ЛіМ. 1962, 25 снеж. Беларускія пісьменнікі, т. 1. Возвращенные имена. Мн.: Наука и техника, 1992.
Спасылкі Член-карэспандэнт БРАНШТЭЙН Якаў Анатольевіч Инна Бронштейн — За глянцевой обложкой Блаженств Якаў Анатолевіч Бранштэйн у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Расстраляныя ў СССР Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР Катэгорыя:Члены-карэспандэнты АН БССР Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР Катэгорыя:Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў Катэгорыя:Крытыкі Беларусі Катэгорыя:Крытыкі паводле алфавіта Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Члены Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў Катэгорыя:Нарадзіліся ў Бельскім павеце (Гродзенская губерня)