ПелядзьАзёрныя рыбы // . — С. 48, Сырок (Coregonus peled) — рыба роду сігаў сямейства ласасёвых атрада ласосепадобных.

Апісанне Даўжыня да 55 см, маса да 3 (зрэдку да 5) кг. Цела падоўжанае, высокае, цёмна-серабрыстае. Верхняя сківіца даўжэйшая за ніжнюю. На галаве і спінным плаўніку невялікія чорныя плямы. Паміж спінным і хваставым плаўнікамі ёсць тлушчавы плаўнічок.

Пашырэнне Чародная рыба. Пашырана ў вадаёмах паўночнай Еўразіі. Мае 3 экалагічныя формы: рачная хуткарослая, азёрная звычайная і азёрная карлікавая (з прыгнечаным ростам). Акліматызавана ў некаторых краінах Еўролы, у азёрах Беларусі (Віцебская вобл.) з 1957.

Асаблівасці біялогіі Корміцца зоапланктонам (пераважна ракаладобнымі).

Промысел і гадоўля Аб’ект промыслу і гадоўлі.

Літаратура

Азёрныя рыбы // . — С. 48

Катэгорыя:Ласасёвыя