thumb|Фішгард на карце Уэльса thumb|Мыс Карэг-Уастад, каля якога высадзіліся французы
Фішгардскае ўварванне () — прадпрынятая ў рамках вайны Першай кааліцыі 22—24 лютага 1797 года спроба сіл рэвалюцыйнай Францыі ўварвацца на тэрыторыю Вялікабрытаніі з мора. Дэсант скончыўся паражэннем франка-ірландскай кааліцыі, нягледзячы на яе колькасную перавагу (1400 чалавек саюзнікаў супраць 700 у брытанцаў).
22 лютага 1797 года ў мыса Карэг-Уастад непадалёк ад мястэчка Фішгард ва Уэльсе высадзіўся французскі Чорны легіён пад камандаваннем ірландца Уільяма Тэйта. Але пембрукскія ёмены, а таксама групы маракоў і партызан, сабраных лордам Каўдарам, аказалі ім лютае супраціўленне. У выніку абодва французскія фрэгаты былі захоплены, а адзін з іх быў пасля ўключаны ў склад каралеўскага ВМФ пад назвай HMS Fishguard. Кампанія завяршылася поўным правалам.
Быўшы апошняй спробай замежнай дзяржавы высадзіцца на востраве, падзеі каля Фішгарда ўвайшлі ў англійскую гісторыю як «апошняе ўварванне».
Катэгорыя:Ваенныя бітвы рэвалюцыйнай Францыі Катэгорыя:Бітвы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Бітвы Францыі Катэгорыя:Бітвы Ірландыі Катэгорыя:Бітвы ў Вялікабрытаніі Катэгорыя:Канфлікты 1797 года Катэгорыя:1797 год у Вялікабрытаніі Катэгорыя:Люты 1797 года