Асабняк — будынак у Брэсце, размешчаны на рагу вуліц Міцкевіча і Савецкай, 26/13.
Гісторыя Разам з аналагічным асабняком па вуліцы Міцкевіча, 22 пабудаваны ў сярэдзіне XIX ст. з цэглы. Належалі заможнаму роду Ягмінаў. Магчыма, асабнякі пабудаваў адзін з найбольш прагрэсіўных і адукаваных прадстаўнікоў гэтага роду Павел Ягмін (1794—1865), які таксама ўзвёў на той час арыгінальную рэзідэнцыю ў в. Вістычы пад Брэстам.
У 1999—2000 гг. праведзена рэстаўрацыя будынкаў.
У наш час у будынку размяшчаецца псіханеўралагічны дыспансер.
Архітэктура Помнік архітэктуры з рысамі класіцызму. Мае аналагічную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю з асабняком па вуліцы Міцкевіча, 22, разам з якім вызначае фронт забудовы вул. Міцкевіча.
Мае сіметрычную кампазіцыю: цэнтральная частка двухпавярховая, 2 бакавыя — аднапавярховыя. Галоўны фасад вылучаны чатырохкалонным порцікам з франтонам і балконам. Уваход па лесвіцы, прыбудаванай да тарца. Унутраная планіроўка зменена.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Брэста Катэгорыя:Вуліца Міцкевіча (Брэст) Катэгорыя:Савецкая вуліца (Брэст) Катэгорыя:Асабнякі Катэгорыя:Славутасці Брэста Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі класіцызм Катэгорыя:Ягміны