Дамашні гвалт, або сямейны гвалт, таксама сустракаецца хатні гвалт — гвалт аднаго партнёра або сваяка ў дачыненні да іншага, які паўтараецца і адбываецца найперш унутры сям’і.
Апісанне Паняцце змяшчае ў сабе фізічны, псіхалагічны, сексуальны і эканамічны гвалт. Да дамашняга гвалту адносяць таксама гвалт над дзецьмі і жорсткае абыходжанне з жывёламі. Паводле статыстыкі па Беларусі, у 86 % выпадкаў дамашні гвалт здзяйсняюць мужчыны, у 14 % — жанчыны.
Наступствы Дзець пераймаюць у бацькоў агрэсіўную, канфліктную мадэль паводзін, рэалізуюць яе на сваіх аднагодках, на малодшых, на членах сваёй будучай сям’і. Дамашні гвалт абарочваецца дэградацыяй асобы як таго, хто здзяйсняе гвалт, так і ахвяры. Садзейнічае росту напружанасці ў грамадстве, зніжае агульны ўзровень культуры. Прыводзіць да росту побытавых злачынстваў, самагубстваў, траўм, колькасці інвалідаў. Падрывае давер паміж бацькамі і дзецьмі, разбурае аўтарытэт старэйшых.
Прычыны Сярод прычын дамашняга гвалту—высокі ўзровень спажывання алкаголю, патрыярхальныя стэрэатыпы, нізкая прававая культура грамадзян, адсутнасць заканадаўчай базы, якая павінна процідзейнічаць дамашняму гвалту.
Прафілактыка У многіх развітых краінах ёсць заканадаўства па прафілактыцы дамашняга гвалту. У бедных і сярэднеразвітых краінах дамашні гвалт болей распаўсюджаны, а грамадства болей схільнае да агрэсіўных стэрэатыпаў і сексізму, якія апраўдваюць дамашні гвалт.
Спасылкі
Хатні гвалт: у 86 % выпадкаў агрэсар — мужчына, у 14 % — жанчына
Катэгорыя:Злачыннасць