Арцём Белы (нар. , ) — беларускі футбаліст, брамнік клуба «Астравец».

Клубная кар’ера Выхаванец салігорскага «Шахцёра», у 2013 годзе перабраўся ў мінскае «Дынама», дзе выступаў за дубль.

З пачатку 2016 года трэніраваўся з «Іслаччу», і ў красавіку падпісаў кантракт з клубам. У складзе «Іслачы» стаў выступаць за дубль. 26 ліпеня 2016 года дэбютаваў у асноўнай камандзе «ваўкоў», выйшаўшы на замену ў канцы матча Кубка Беларусі супраць калінкавіцкай «Вертыкалі» (6:1), а 10 верасня таго ж года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на поле на 8-й хвіліне пасля выдалення Канстанціна Рудзянка ў матчы супраць «Мінска» (0:4).

У сезонах 2017—2018 гуляў за дубль «Іслачы», за асноўную каманду не выхадзіў на поле. У снежні 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач».

У пачатку 2019 года далучыўся да дзяржынскага «Арсенала», дзе стаў асноўным брамнікам і дапамог камандзе перамагчы ў Другой лізе. У лютым 2020 года пакінуў «Арсенал».

У красавіку 2020 года трапіў у заяўку на сезон казахстанскага клуба «Байканур». У пачатку 2021 года вярнуўся ў Беларусь, далучыўшыся да наваполацкага «Нафтана», аднак быў рэзервовым брамнікам і не з’яўляўся на полі ў Першай лізе.

У пачатку 2022 года пачаў трэніравацца з «Лідай» і ў сакавіку афіцыйна стаў іграком клуба. Замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка каманды. У лютым 2023 года падоўжыў кантракт з клубам.

У студзені 2024 года перайшоў у «Астравец».

Міжнародная кар’ера У 2013 годзе гуляў за юнацкую зборную Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

11 лістапада 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў канцы таварыскага матча супраць Украіны.

Дасягненні Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2019

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2014 дубль Дынама 9 −7 2015 дубль Дынама 6 −6 2016 Д1 Іслач 1 −4 2017 дубль Іслач 25 −54 2018 дубль Іслач 26 −32 2019 Д3 Арсенал 26 −14 2020 Д2 Байканур 4 −12 2021 Д2 Нафтан 0 0 2022 Д2 Ліда 23 −42 2023 Д2 Ліда 28 −44

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск Катэгорыя:Ігракі ФК Байканур Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда Катэгорыя:Ігракі ФК Астравец