Мо́шы () — горад у Танзаніі, адміністрацыйны цэнтр вобласці Кіліманджара.
Горад знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы Танзаніі, каля падножжа гары Кіліманджара. Насельніцтва горада ў 1978 годзе складала каля 52 000Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 206. — 671 с. с илл. чал.
Эканоміка Горад з'яўляецца буйным гандлёвым і транспартным цэнтрам на чыгунцы Аруша—Танга і аўтамабільнай дарозе Аруша—Мамбаса (Кенія). Дзейнічаюць прадпрыемствы харчовай, мылаварнай, абутковай прамысловасці, вытворчасць шкла і інш.
Адукацыя У горадзе дзейнічаюць шэраг навучальных устаноў. Сярод іх Stefano Moshi Memorial University College (SMMUCo), Kilimanjaro Clinical Research Institute (KCRI), Kilimanjaro School of Pharmacy, Міжнародная школа Мошы і інш.
Літаратура Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 206. — 671 с. с илл.
Спасылкі The United Republic of Tanzania. 2012 POPULATION AND HOUSING CENSUS International School Moshi
Катэгорыя:Гарады Танзаніі