Уільям Кінгдан Кліфард (, , Эксетэр, Вялікабрытанія — , Мадэйра, Партугалія) — англійскі матэматык і філосаф.
Біяграфія Скончыў Трыніці-каледж у Кембрыджскім універсітэце (1868), атрымаўшы некалькі ўзнагарод за поспехі ў вучобе. У 1871 годзе, па рэкамендацыі Максвела, ён стаў прафесарам матэматыкі і механікі Лонданскага ўніверсітэцкага каледжа. Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1874). У 1875 годзе ажаніўся з Люсі Лэйн.
Інтэнсіўная праца (ён любіў працаваць па начах) падарвала здароўе навукоўца. Кліфард адправіўся на лячэнне на востраў Мадэйра, дзе, аднак, памёр ад сухотаў, пакінуўшы маладую жонку і дваіх дзяцей. Пахаваны на Хайгейцкіх могілках, Лондан, побач з магілай Карла Маркса. Люсі пражыла пасля яго смерці яшчэ 50 гадоў, стаўшы за гэты час вядомай пісьменніцай. Пяцітомны збор твораў Кліфарда быў выдадзены пасмяротна.
Літаратура Клиффорд В. Здравый смысл точных наук. М., 1910. Newman J. R. William Kingdon Clifford. Sci. Amer., 1953, 188, № 2, pp. 78–84.
Спасылкі
Катэгорыя:Філосафы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Філосафы XIX стагоддзя Катэгорыя:Матэматыкі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Матэматыкі XIX стагоддзя Катэгорыя:Алгебраісты Катэгорыя:Постаці Універсітэцкага каледжа Лондана Катэгорыя:Памерлі ад туберкулёзу