Пётр Карлавіч Клот (, ; 24.5(5.6).1805, Санкт-Пецярбург — 8(20).11.1867) — расійскі скульптар і ліцейны майстар.
Біяграфія
З 1829 года наведваў класы Імператарскай Акадэміі мастацтваў, дзе з 1838 года быў прафесарам і загадваў ліцейнай майстэрняй. Асноўныя творы: 4 групы утаймавальнікаў коней на Анічкавым мосце (бронза, 1830-я гады, устаноўлены ў 1849-50), помнік І. А. Крылову ў Летнім садзе (бронза, граніт, 1848-55) і Мікалаю I (бронза, 1856-59, сумесна са скульптарамі М. А. Рамазанавым і Р. К. Залеманам) у Санкт-Пецярбурзе; «Кані на вадапоі» (бронза, Рускі музей, Санкт-Пецярбург); мадэлі для каслінскага ліцця.
Спасылкі Петр Карлович Клодт фон Юргенсбург // Журнал «Золотой Мустанг» № 2/2002 Клодт Петр Карлович. Биография и творчество художника на Artonline.ru Ромм А. П. К. Клодт.- М.-Л.: Искусство, 1948.-50 с.-0,13 к. Л. Лернер. Поэма о коне и человеке. Петр Клодт. Журнал «Чайка».
Катэгорыя:Выпускнікі Сібірскага кадэцкага корпуса Катэгорыя:Выпускнікі Міхайлаўскага артылерыйскага вучылішча Катэгорыя:Скульптары Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:Скульптары Расійскай імперыі Катэгорыя:Мастакі-анімалісты Катэгорыя:Скульптары XIX стагоддзя Катэгорыя:Скульптары паводле алфавіта