Сто́кі (, ) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Беліцкага сельсавета.

Гісторыя Каля 1690 года Стокі ў Лідскім павеце Вялікага Княства Літоўскага, належалі да радзівілаўскіх маёнткаў, якія здаваліся ў заставу, іх трымаў Генрык Дамаслаўскі, падстараста ваўкавыскіpawet.net.

Паводле вопісу парафій Лідскага дэканата ў 1784 годзе вядомы двор Стокі, уласнасць князя Караля Радзівіла. Тут меліся карчма, стаў з крыніц, якія там выцякаюць, малы і неглыбокі, на якім знаходзіўся млын. Альховы гай ляжаў на некалькі соцень крокаўpawet.net.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы, з 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Беліцкі сельсавет (Лідскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Лідскага раёна