GARADzKIJA (Гарадзкія, таксама сустракаецца варыянт Garadzkija i GRDzK) — беларускі рок-гурт, заснавальнікам якога з’яўляецца Піт Паўлаў (гітарыст N.R.M.). Назва GARADzKIJA, па задуме Піта Паўлава павінна адлюстроўваць урбаністычны стыль музыкі, якую грае гурт. Пры гэтым «GARADzKIJA — гэта не супрацьпастаўленне вясковым, гэта проста канстатацыя факта, што ёсць гарадскія каштоўнасці».

Гурт удзельнічаў у праекце «Генералы айчыннага року» (Мінск, 2004), на якім атрымаў гран-пры.

Альбомы Гурт дэбютаваў у 2003 годзе аднайменным альбомам — «Garadzkija», у назве якога была спецыяльна зроблена памылка, што на думку музыкаў павінна адлюстроўваць умоўнасць сучаснага гарадскога асяроддзя, вясковае паходжанне большасці сучасных гараджан.

Альбом складаецца з 13 кампазіцыяў і мультымэдыйнага трэку (фота, відэаматэрыялы). Прэзентацыя дыска адбылася 7 лістапада 2003 года ў клубе «Рэактар», у дзень нараджэння Піта Паўлава.

«Ня рві сабе жыцьцё» «Каўбасіць ды плюшчыць» «Як манэкен» «Мяне нясе» «Як ты пахнеш вясной» «Сам на-сам» «Карамба» «А ў лесе, лесе» «Той, што прыйдзе пасьля» «Сіні апэльсын» «На край» «Нэлегал»Менавіта праз «э». Тут памылка, відаць, была зробленая несвядома. «На далоні»

Акрамя таго, гурт запісаў яшчэ некалькі песень: «Так ці не» «Усё, што мяне ў гэтым сьвеце трымае»

Склад Піт Паўлаў: гітара Андрэй Сапоненка: ударныя (адначасова і ў Pete Paff) Андрэй Кавалькоў: гітара Аляксандр Гарон: бас-гітара

Былыя ўдзельнікі: Дзяніс Савік: гітара (да 2008) Алезіс Дземідовіч: ударныя (да 2008) Лёша Рудольф: бас (да 2008)

Відаэграфія «Як манэкен» (рэжысёр — Віталь ЧыжоўМузыкальная газета №21/2004). Піт сядзіць на прыпынку і чагосьці чакае. Сядзіць цэлы дзень, пакуль мінаюць людзі, якія спяшаюцца па сваіх справах. «Каўбасіць ды плюшчыць» (рэжысёр — Юры СтаюнічаўNRSM.ORG) «Toj zhto pryjdzie pasla» («Той, што прыйдзе пасьля») «A ja lahu prylahu»

Літаратура

Спасылкі Кліп «Як манэкен» на YOUTUBE.COM GARADzKIJA на Last.Fm GARADzKIJA дали серию концертов в Польше — артыкул на партале TUT.BY «Гарадзкі» чалавек — Pete Paff (інтэрвію з Паўлавым на generation.by)

Катэгорыя:Рок-гурты Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2003 годзе