Балясла́ў Іо́сіфавіч Шаці́ла (, вёска Горкі — , Мінск, Беларусь) — савецкі беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр фінансаў Беларускай ССР (1965—1990). Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. Член Прэзідыума Савета Міністраў БССР. Член ЦК КПБ. Заслужаны эканаміст БССР.

Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Працоўную дзейнасць пачаў у 1939 годзе пасля заканчэння Гомельскага фінансава-эканамічнага тэхнікума. У фінансавай сістэме прапрацаваў больш як 50 гадоў і прайшоў шлях ад кантралёра-рэвізора КРУ па Крычаўскім раёне Магілёўскай вобласці да міністра фінансаў БССР.

23 чэрвеня 1941 года быў мабілізаваны ў РСЧА і пакінуты для работы ў Крычаўскім райваенкамаце. У ліпені 1941 года ў сувязі з кантузіяй і хваробай быў эвакуяваны ў горад Тамбоў для лячэння. Пасля выздараўлення працаваў інспектарам па бюджэце райфінаддзела, сакратаром райвыканкама, загадчыкам рай- фінаддзела ў г. Знаменка Тамбоўскай вобласці. У лістападзе 1943 года пасля заканчэння курсаў савецка-партыйнага актыву ў Маскоўскай вобласці ён быў накіраваны на аднаўленне народнай гаспадаркі ў Гомельскую вобласць, назначаны загадчыкам Навабеліцкага райфінаддзела Гомеля.

З 1965 па 1990 год — міністр фінансаў Беларускай ССР.

Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.

Узнагароды

Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі два ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Дружбы народаў

Спасылкі Некралог Шаціла Баляслаў Іосіфавіч // Сайт Гімназіи № 1 імя В. А. Караля г. Чэрвеня

Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР Катэгорыя:Міністры фінансаў БССР