Анато́ль Васі́левіч Маслако́ў (нар. , в. Дубраўскае Шумілінскага раёна, Віцебская вобласць — ) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, старшыня Магілёўскага аблвыканкама (1974—1985), член Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.
Біяграфія Скончыў Харкаўскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (1949), ВПШ пры ЦК КПСС (1964).
З 1949 года працаваў на чыгунцы, з 1953 года дырэктар Чэрнеўскай МТС Магілёўскай вобласці, старшыня Чавускага райвыканкама.
З 1964 года на партыйнай рабоце. З 1967 года сакратар Магілёўскага абкама КПБ. З 1974 да 1985 года — старшыня Магілёўскага аблвыканкама.
Член ЦК КПБ, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1959—1963, 1975—1979.
Пахаваны на Машэкаўскіх могілках у Магілёве.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання Катэгорыя:Сакратары Магілёўскага абкама КПБ Катэгорыя:Старшыні Чавускага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Члены Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР