Святаслаў Усяславіч, у хрышчэнні Георгій (1050-я — пасля 1130) — меркаваны князь віцебскі (1101—1129).

Жыццё і ўдзел Малодшы, шосты сын полацкага князя Усяслава Брачыславіча, хоць пытанне старшынства Усяславічаў агулам застаецца дыскусійным. Маладзейшым з братоў Святаслава-Георгія называе Жыціе яго дачкі Прадславы.

На думку Аляксандра Праснякова і Тадэвуша Васілеўскага, ад бацькі атрымаў Віцебскі ўдзел, бо пазней княства як «отчыну» трымалі яго нашчадкіПресняков A. E. Княжое право в Древней Руси. — Петроград, 1909. − 326 с. С. 118Wasilewski T. L. Alekseev. Polockaja Ziemlja // Kwartalnik Historii Kultury Materialnej. — R. 16. — № 2. — Warszawa. — 1968. S. 337. На думку ж Леаніда Аляксеева, у 1-й палове XII ст. Віцебскае княства ўваходзіла ў склад Смаленскай зямліАлексеев Л. В. Полоцкая земля // Древнерусские княжества X—XIII вв. — М., 1975. — С. 230—232., але ў крыніцах гэтаму няма пацвярджэнняў. Наадварот, у 2-й палове XII ст. нашчадкі Святаслава аддавалі Віцебск смаленскім князям за падтрымку сваіх прэтэнзій на полацкі сталец. Да Аляксеева, у тым, што Святаслаў не трымаў Віцебска, далучаецца Алег Рапаў, які ставіць пытанне ці не трымаў Святаслаў Ізяслаўльскі ўдзел, на думку Рапава, да 1132 года там быццам княжыў сын Святаслава — ВасількаРапов О. М. Княжеские владения на Руси в X — первой половине XIII в. — М., 1977. — 261 с. С. 56, 59.. Рапаў спасылаецца на Іпацьеўскі летапіс (ПСРЛ, т. II, стб. 496), але пазначанае месца тычыцца 1159 года — вайны Рагвалода-Васіля за Ізяслаўль з менскімі Глебавічамі, калі ізяслаўскім князем быў Усевалад Глебавіч, ніякі Васілька сярод дзейных асоб там не згаданы.

Сведчанняў пра дзейнасць Святаслава амаль няма, напэўна, як і астатнія Ізяславічаў арыентаваны быў антыкіеўскі, таму разам з іншымі ў 1130 годзе высланы ў Візантыю, напэўна, там і памёр. Месца ў перакліку высланых князёў пацвярджае, што ён малодшы з Усяславічаў.

Жонкай Святаслава, паводле Васкрасенскага летапісу, была дачкой князя Уладзіміра Манамаха, яе імя — Сафія, аднаўляецца з помнікаў матэрыяльнай культуры. Станам на 2018 год вядома пра 8 знойдзеных адбіткаў пячаткі жонкі Святаслава (гл. пра пячатку Сафіі).

Візантыйскае сваяцтва Паводле гіпотэзы часоў беларускага Адраджэння (канца XIX — пачатку XX ст.), жонкай Святаслава была дачка імператара Канстанціна IX Манамаха. Аднак, верагодная дачка Канстанціна IX невядома крыніцам, сам імператар памёр у 1055 годзе. Напэўна, вытокі гіпотэзы ў няўважлівым чытанні паведамлення Васкрасенскага летапісу, што Васілька Святаславіч — унук Манамаха, дзе меўся на ўвазе Уладзімір Манамах, па маці ўнук Канстанціна IX. Васкрасенскі летапіс позні, але гэта паведамленне лічаць імаверным многімі даследчыкамі. Як развіццё першай, ёсць другая гіпотэза, што жонкай Святаслава была невядомая крыніцам дачка Іаана II Камніна. Такое тэарэтычна магчыма, калі шлюб адбыўся пасля 1130 года, пасля высылкі немаладога ўжо Святаслава ў Візантыю, а яго вядомыя дзеці нарадзіліся ў першым (першых) шлюбах, што супярэчыць Васкрасенскаму летапісу.Літопис Руський / Переклад і комент. Л. Махновець. — К., 1989. — 590 с. — С. 185.

Крыніцы

Катэгорыя:Князі Полацкай зямлі Катэгорыя:Князі віцебскія