Скейт-панк, sk8 punk, skate-thrash, skate-core — музычны кірунак, які ўтварыўся ў ЗША, паходзіць з хардкор панкаСкейт-панк на All Music Guide. Слова «скейт» прывязваецца да катання на скейтдошцы, гэты кірунак музыкі быў адным з любімых у асяроддзі скейтбардыстаў.

У 80-х музыка хардкоравых гуртоў такіх як Black Flag ці Circle Jerks была вельмі папулярнай сярод скейтараў. Аднымі з першых скейтпанкавых гуртоў лічаць сябе JFAJFA на All Music Guide і Big Boys. Скейтары, якія граюць у панкавых гуртах часта спяваюць пра сваю замілаванасць — дошку (Free Beer ці Los Olvidados). Вялікая колькасць падобных гуртоў з'явілася з-за дзейнасці часопіса аб скейтдошках — Trashera. Часопіс арганізоўваў спаборніцтвы сярод скейт-панк гуртоў, пераможцам якіх уручаліся аўтографы або відэа знакамітых скейтбардыстаў.

Скейт-панк гурты гралі агрэсіўную музыку, якая ўласціва для хардкора, але пры гэтым выкарыстоўвалі зусім іншыя тэмы. У час зараджэння скейт-панка, зарадзілася субкультура скейтбардыстаў, што вельмі моцна спрыяла развіццю і станаўленню музычнага скейт-кірунка. На данны моман вядомасць набылі наступныя скейт-панк гурты: The OffspringСкейт-панк на Rhapsody, Suicidal Tendencies, Minor Threat, Rancid, Lagwagon, Glue Gun, Millencolin, Pennywise, No Use For A Name і інш.

Катэгорыя:Жанры панк-року Катэгорыя:Скейт-панк