NGC 4874 (іншыя абазначэнні — UGC 8103, MCG 5-31-70, ZWG 160.231, Z 1257.2+2814, DRCG 27-129, PGC 44628) — звышгіганцкая эліптычная галактыка (E) ў сузор’і Валасы Веранікі. Дадзеная галактыка прыкладна ў дзесяць разоў больш, чым Млечны ШляхGalaxies in a swarm of star clusters.
Яна была выяўлена брытанскім астраномам Уільямам Гершэлем у 1785 годзе, які апісаў яе як яркую туманную пляму. Другая па яркасці галактыка ў скопішчы Валасоў Веранікі размешчана на адлегласці 109 Мпк (350 мільёнаў светлавых гадоў) ад Зямлі. У адрозненне ад спіральных галактык, NGC 4874 не мае спіральных рукавоў і мае гладкі, шаравісты профіль, з яркасцю, якая змяншаецца да краёў.
Галактыка аточана велізарным зорным арэолам, які дасягае 1 мільёна светлавых гадоў у дыяметры. Яна таксама аточана гіганцкім воблакам міжзоркавага рэчыва, якое цяпер падаграваецца з-за ўплыву матэрыі, што падае на цэнтральную звышмасіўную чорную дзірку. Бруя высокаэнергетычнай плазмы распасціраецца на 1700 светлавых гадоў ад яе цэнтра.
Гэты аб’ект уваходзіць у лік пералічаных у арыгінальнай рэдакцыі «Новага агульнага каталога».
Гл. таксама Спіс аб’ектаў Месье Новы агульны каталог
Літаратура
Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 1864 годзе 4874 Катэгорыя:Валасы Веранікі (сузор’е)