Джамалунгма (), Эверэст (), Сагарматха () — гара ў горнай сістэме Гімалаяў, на мяжы Непала і Кітая. Вышыня 8848 м. Найвышэйшы пункт Гімалаяў, а таксама найвышэйшая гара над узроўнем мора на Зямлі.
Назва У перакладзе з тыбецкай «Джамалунгма» азначае «Валадарка ці гаспадыня (jomo) вятроў (rlung)». Іншая тыбецкая назва вяршыні — «Джэма Конг Кар» (jo-mo-gangs-dkar): «Валадарка белых снягоў».
У 1856 годзе Вялікае трыганаметрычнае даследванне Брытанскай Індыі ўстанавіла і ўпершыню апублікавала вышыню гары, вядомай тады як «пік 15» (Peak XV) — 29.002 футаў (8840 м). Англійская назва «Эверэст» () прысвоена ў гонар сэра Джорджа Эверэста (, 1790—1866), кіраўніка геадэзічнай службы Брытанскай Індыі у 1830—1843 гадах, пад кіраўніцтвам якога праводзіліся вымярэнні. Гэту назву прапанаваў у 1856 годзе пераемнік Джорджа Эверэста Эндру Во (, 1810—1878), адначасна з публікацыяй вынікаў свайго супрацоўніка Радханата Сідара, які ў 1852 годзе ўпершыню памераў вышыню «Піка XV» і паказаў, што ён з’яўляецца найвышэйшым у рэгіёне і, напэўна, ва ўсім свецеКак был обнаружен Эверест. Прысвоіць гары мясцовае імя Джамалунгма на той момант для еўрапейцаў было немагчыма, бо Непал і Тыбет былі закрытыя для іншаземцаў і бракавала дакладнай інфармацыі.
Геаграфія
Знаходзіцца ў Гімалаях, у хрыбце Махулангур-Хімал (у частцы, што завецца Кхумбу-Гімал). Паўднёвая вяршыня (8760 м) ляжыць на мяжы Непала і Тыбецкага аўтаномнага раёна (Кітай), Паўночная (галоўная) вяршыня (8848 м) знаходзіцца на тэрыторыі Кітая.
У аснове горны масіў складзены дакембрыйскімі гнейсамі і гранітамі, вышэй за 7000 м — мезазойскімі крышталічнымі вапнякамі і сланцамі. Гара мае форму трохграннай піраміды, паўднёвы схіл круцейшы. Вышыня Паўночна-усходняга пляча 8393 м.
З поўдня масіў злучаецца перавалам Паўднёвае сядло (7906 м) з Лхоцзэ (8516 м), званай часам Паўднёвай вяршыняй. З поўначы крута спадальнае востра завостранае Паўночнае сядло (7020 м) злучае Эверэст з Паўночнай вяршыняй — Чангу (7543 м). На ўсход крута абрываецца непраходная ўсходняя сцяна Кангашунг (3350 м).
На вяршыні Джамалунгмы бываюць моцныя вятры, што дзьмуць з хуткасцю да 55 м/с. Сярэднямесячная тэмпература паветра ў студзені −36 °C (у асобныя ночы можа зніжацца да −50…-60 °C), у ліпені каля нуля °C.
Шматлікія ледавікі спускаюцца ўніз, на паўночных схілах буйныя ледавікі заканчваюцца на высшыні 5200-5400 м, на паўднёвых — 4500-4700 м. Крутыя паўднёвыя схілы і рэбры, там дзе снег і фірн не ўтрымваюцца, аголены.
Джамалунгма часткова ўваходзіць у склад нацыянальнага парка Сагарматха (Непал).
Вымярэнні вышыні
Першым, хто вызначыў, што Джамалунгма з’яўляецца найвышэйшай горнай вяршыняй на Зямлі, быў індыйскі матэматык і тапограф Радханат Сікдар у 1852 годзе на глебе трыганаметрычных разлікаў, калі ён знаходзіўся ў Індыі у 240 км ад Джамалунгмы.
У 1856 годзе геадэзічнай службай Брытанскай Індыі было зроблена першае вымярэнне вышыні вяршыні — роўна 29 000 футаў (8839 м), але абвешчана было, што вышыня Джамалунгмы складае 29 002 футы (8840 м). Гэта адвольнае даданне было зроблена, каб з-за круглага ліку 29 000 не паўстала ўражання, што дакладнасць вымярэнняў невысокая.
У 1950-х гадах індыйскія тапографы пры дапамозе тэадалітаў зноў памералі вышыню Джамалунгмы, якая склала 29 028 футаў (8848 м) над узроўнем мора.
У 1975 годзе кітайская экспедыцыя ўдакладніла вышыню вяршыні 8848,13 м.
У 1998 годзе амерыканская экспедыцыя з дапамогай GPS вызначыла вышыню вяршыні 8850 м, то бок на 11 м вышэй, чым вызначылі ў сярэдзіне XIX стагоддзя англійскія тапографы і картографы. Прыкладна ў гэты ж час італьянскі геолаг Ардыта Дэза, выкарыстоўваючы сучасную радыёапаратуру, правёў уласныя вымярэнні вяршыні і заявіў, што яе вышыня складае 8872,5 м, то бок амаль на 25 м вышэй, чым лічыцца ў цяперашні момантРекорды в мире природы. Аднак ні тыя, ні іншыя вынікі афіцыйна не былі прызнаны.
У 2005 годзе дырэктар дзяржаўнага ўпраўлення геадэзіі і картаграфіі Кітая абнародаваў новыя, больш дакладныя вынікі вымярэнняў вышыні Джамалунгмы. Згодна гэтым вымярэнням, праведзенымі кітайскімі навукоўцамі падчас экспедыцыі на Джамалунгму ў маі 2005 года, вышыня гары складае 8844,43 м (±21 см) над узроўнем мораКитайцы укоротили Эверест на 4 метра 10 октября 2005.
З 8 красавіка 2010 года афіцыйная вышыня Джамалунгмы фіксуецца на адзнацы 8848 м над узроўнем мора, а вышыня цвёрдай пароды складае 8844 мКитай согласился «приподнять» Эверест на 4 метра — Китай и Непал разрешили затянувшийся спор о пике Эверест, сайт bbc, 8 апреля 2010 г..
Пасля Непальскага землетрасення 2015 года па звестках некамерцыйнага кансорцыума геафізічных даследаванняў UNAVCO, вышыня Джамалунгмы зменшылася прыкладна на 2,54 сантыметра (1 цаля)Nepal’s Earthquake Made Mount Everest A Little Bit Shorter, Scientists Say.
Альпінізм
Эверэст, з’яўляючыся найвышэйшай вяршыняй Зямлі, прыцягвае да сябе вялікую ўвагу альпіністаў; спробы ўзыходжанняў носяць рэгулярны характар.
Уздым на вяршыню займае каля 2-х месяцаў — з акліматызацыяй і ўсталёўкай лагераў. Страта масы за ўзыходжанне — у сярэднім 10—15 кг. Краіны, на тэрыторыі якіх знаходзяцца подступы да вяршыні, бяруць за ўзыходжанне на вяршыню вялікія грошыГималайский сезон 2001. Сколько это стоит / Mountain.RU. Таксама грошы спаганяюцца за магчымасць уздыму. Усталёўваецца чарговасць уздыму экспедыцый. Танней усяго скарыць Джамалунгму з боку Тыбета (КНР).
Асноўны сезон узыходжання на вяршыню — вясна і восень, бо ў гэты час адсутнічаюць мусоны. Найболей прыдатным сезонам для ўзыходжання па паўднёвым і паўночным схілах лічыцца вясна. Увосень можна падымацца толькі з поўдня.
Значная частка ўзыходжанняў арганізуецца спецыялізаванымі фірмамі і здзяйсняецца ў складзе камерцыйных груп. Кліенты гэтых фірмаў сплачваюць паслугі гідаў, якія праводзяць патрэбнае навучанне, падаюць рыштунак і, наколькі гэта магчымае, забяспечваюць бяспеку на ўсім шляху. Кошт узыходжання складае да 65 тысяч долараў ЗША, прытым толькі дазвол на ўзыходжанне, выдадзены ўрадам Непала, варты 10 тысяч долараўСколько стоит восхождение на Эверест (в ценах на 2014 год)Альпинисты Северной столицы. Гален Ровелл.
У XXI стагоддзі дзякуючы развіццю турыстычнай інфраструктуры адзначаецца значны ўзрост штогадовых узыходжанняў. У 1983 годзе вяршыні дасягнулі 8 чалавек, у 1990 годзе — каля сарака, а ў 2012 годзе толькі за адзін дзень на Эверэст узышлі 234 чалавекі. Пры ўзыходжанні адзначаны шматгадзінныя чэргі і нават бойкі паміж альпіністамі.
Як лічаць спецыялісты, поспех экспедыцыі непасрэдна залежыць ад надвор’я і экіпіявання вандроўнікаў. Узыходжанне на Джамалунгму працягвае заставацца сур’ёзным выпрабаваннем для любога, па-за залежнасцю ад ступені яго падрыхтоўкі. Істотную ролю гуляе акліматызацыя перад узыходжаннем на Эверэст. Тыповая экспедыцыя з паўднёвага боку марнуе да двух тыдняў на ўздым з Катманду да базавага лагера на вышыні 5364 м, і яшчэ каля месяца сыходзіць на акліматызацыю да вышыні, перш чым здзяйсняецца першая спроба ўзыходжання на вяршыню.
Самая складаная пляцоўка ўзыходжання на Эверэст — апошнія 300 м, празваны ўзыходнікамі на гару «самай доўгай міляй на Зямлі». Для паспяховага праходжання гэтай пляцоўкі патрабуецца пераадолець круты гладкі каменны схіл, пакрыты церухападобным снегам.
Цяжкасці Узыходжанні на Эверэст з мэтай дасягнуць найвышэйшай кропкі гары характарызуюцца выключнай цяжкасцю і часам сканчаюцца гібеллю як узыходнікаў, так і суправаджаючых іх носчыкаў-шэрпаў. Гэта цяжкасць абумоўлена вельмі неспрыяльнымі кліматычнымі ўмовамі верхавіннай зоны гары з-за значнай вышыні яе становішча. Сярод неспрыяльных для арганізма чалавека кліматычных фактараў на такіх вышынях: высокая разрэджанасць атмасферы і, як вынік, вельмі нізкае ўтрыманне кіслароду ў ёй, што мяжуе са смяротна нізкім значэннем; нізкая тэмпература да мінус 50-60 градусаў, якая ў спалучэнні з перыядычнымі моцнымі вятрамі можа прывесці да тэмпературнай траўмы; інтэнсіўная сонечная радыяцыя. Гэтыя асаблівасці дапаўняюцца «стандартнымі» небяспекамі альпінізму, уласцівымі і значна менш высокім вяршыням: сходы лавін, абрыў з крутых схілаў, паданне ў расколіны рэльефу. Целы памерлых пры ўзыходжанні часта застаюцца на месцы гібелі, бо іх транспартаванне з вышыні прадстаўляе смяротную небяспеку для чалавека, а верталёты не здольныя лятаць у разрэджаным паветры. Шырока вядомы труп альпініста ў ярка-зелёных бацінках, які доўгі час з'яўляўся адзнакай вышыні 8 500 метраў на паўночна-заходнім схіле Эверэста.
Гісторыя ўзыходжанняў
Да моманту першага ўзыходжання на вяршыню, якое адбылося ў 1953 годзе, было праведзена каля 50 экспедыцый у Гімалаі і Каракарум (на Джамалунгму, Чагары, Канчэнджангу, Нангапарбат і іншыя вяршыні). Іх удзельнікам атрымалася скарыць некалькі сямітысячнікаў гэтых горных раёнаў, але ніводная спроба штурму вяршынь васьмітысячнік поспеху не мела. У 1950 годзе французам атрымалася скарыць першы васьмітысячнік — Анапурну.
Найвялікшага выніку пры спробах узыходжання на Эверэст дамагліся англійскія альпіністы дзякуючы ўжыванню кіслароду. Пасля разведвальнай экспедыцыі 1921 года была экспедыцыя 1922 года, у якой Джордж Фінч і Джэфры Брус дасягнулі вышыні 8320 м, упершыню выкарыстаўшы кісларод. У 1924 годзе Нортан дасягнуў вышыні 8565 м, а Джордж Мэлары і Эндру Ірвін (як ацаніў Н. Одэл) — больш 8600 м (ёсць версія, што яны загінулі ўжо пры спуску з вяршыні, спрэчка пра тое, дасягнулі яны вяршыні, ці не, працягваецца і сёння), у 1933 годзе П. Він-Харыс, Л. Уэйгер і Ф. Сміт — 8565 м. У 1934 годзе эксцэнтрык Морыс Уілсан, які не меў адмысловай альпінісцкай падрыхтоўкі і верыў у тое, што ён будзе ўзнесены на вяршыню звышнатуральнымі сіламі, загінуў на вышыні каля 7 км, хоць пасля часам лічылася, што ён зрабіў знойдзены пазнейшымі экспедыцыямі на вышыні 8,5 км намёт. Наступныя брытанскія экспедыцыі былі распачаты ў 1936 і 1938 гадах. У 1947 годзе канадзец Эрл Дэнман з дзвюма шэрпамі змог устаць толькі да 6,7 км.
Удзельнікі экспедыцый да 1949 года спрабавалі ўзысці на найвышэйшы пункт планеты з поўначы, з боку Тыбета, таму што тэрыторыя Непала да 1948 года была закрыта для еўрапейцаўБорьба за Эверест / Эверест, юго-западная стена. Першая выведка на Эверэст з поўдня, з боку Непала, была распачата англічанамі ў 1949 годзе. У 1950 годзе для еўрапейцаў фактычна зачыніўся Тыбет.
Першае ўзыходжанне здзейснена 29 мая 1953 года шэрпай Тэнцынгам Норгэем і новазеландцам Эдмундам Хілары праз Паўднёвае сядло, па шляху, разведанаму напярэдадні швейцарцамі. Узыходнікі карысталіся кіслароднымі прыборамі. У працы экспедыцыі бралі ўдзел больш 30 шэрпаў.
1 мая 1963 года Джым Уітакер стаў першым амерыканцам, які ступіў на вяршыню Эверэста. Праз тры тыдні другая група з той жа амерыканскай экспедыцыі здзейсніла яшчэ больш агаламшальнае ўзыходжанне — першапраходжанне раней нескаронага Заходняга рабра ЭверэстаЗатерянные на Эвересте.
Увесну 1975 года Эверэст упершыню штурмуе жаночая экспедыцыя. Першай кабетай, якая заваявала Джамалунгму, стала японская альпіністка Дзюнка Табэй (1976). Першай еўрапейкай, якая ўстала на вяршыню, стала полька Ванда Руткевіч (1978)
24 верасня 1975 года пад кіраўніцтвам Крыса Бонінгтана ўпершыню прайшла Паўднёва-заходнюю сцяну Эверэста. На вяршыню ўсталі Даг Скот і . Праз два дні, 26 верасня і шэрпа Петэмба () паўтарылі іх шлях на вяршыню. , які рухаўся за імі, згінуў без весткі.
У наступныя гады, ізноў па класічным шляху першаўзыходнікаў, на Эверэст падымаюцца альпіністы Вялікабрытаніі, Непала, ЗША, Паўднёвай Карэі, Аўстрыі і ФРГ, прытым Райнхальд Меснер і Пітэр Хабелер дасягаюць вяршыні, не карыстаючыся кіслародам на працягу ўсяго штурму. У складзе гэтых экспедыцый яшчэ дзвюм жанчынам — польцы Вандзе Руткевіч (1978) і немцы Ханелоры Шмац (загінула пры спуску) — атрымалася скарыць Эверэст. Французы Ж. Афанасьеф і Н. Жэжэ з 8 км да 6,5 км спусціліся на лыжах.