NGC 5866 (Галактыка Верацяно, іншыя абазначэнні — UGC 9723, MCG 9-25-17, ZWG 274.16, IRAS15051+5557, PGC 53933, M102(?)) — галактыка ў сузор’і Дракон.
Гэты аб’ект уваходзіць у лік пералічаных у арыгінальнай рэдакцыі «Новага агульнага каталога».
Па ўсёй бачнасці, галактыка адкрыта ў 1781 годзе французскім астраномам П’ерам Мешэнам. Аднак грубая абмыла ў вымярэнні каардынат не дазволіла надалей пацвердзіць адкрыццё. У 1788 годзе незалежна адкрыта англійскім астраномам Уільямам Гершэлем.
Галактыка назіраецца практычна з рабра, што дазваляе бачыць цёмныя вобласці касмічнага пылу, што знаходзяцца ў галактычнай плоскасці.
Галактыка Верацяно знаходзіцца на адлегласці прыкладна ў 44 млн светлавых гадоў. Святлу патрабуецца каля 60 тысяч гадоў, каб перасекчы ўсю галактыку.
Гл. таксама Новы агульны каталог Галактыка M102
Літаратура
Заметка о галактике NGC 5866 Выява галактики NGC 5866 на WikiSky
Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 1781 годзе 5866 Катэгорыя:Дракон (сузор’е)