Юзаф Андрэевіч Каліноўскі, Св. Рафал (, — , кляштар у м. Чэрна каля Кракава, Польшча) — каталіцкі рэлігійны дзеяч, мемуарыст, удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў
Біяграфія Нарадзіўся 1 верасня 1835 года ў Вільні. Скончыў Мікалаеўскую ваенна-інжынерную акадэмію ў Пецярбургу (1856). У 1859—1860 працаваў тапографам на будаўніцтве чыгункі Адэса — Курск. У 1860—1863 гадах служыў інжынер-капітанам у Брэсцкай крэпасці. У маі 1863 выйшаў у адстаўку і пераехаў у Вільню. Доўгі час быў закаханы ў Цэліну Грушэцкую (1835—1863), шляхцянку, малодшую сястру жонкі яго брата Віктара, якая жыла ў в. Студзёнкі пад Нясвіжам, але шлюбам з ёй так і не пабраўся.
Падчас Студзеньскага паўстання актыўна далучыўся да яго. З чэрвеня 1863 года ўзначаліў ваенную секцыю Выканаўчага аддзела Літвы, быў найбліжэйшым памочнікам кіраўніка паўстання Кастуся Каліноўскага, які, па меркаваннях некаторых даследчыкаў, быў яго сваяком. Арыштаваны 13 сакавіка 1864 года, асуджаны на смерць. Прысуд быў заменены на 10-гадовую катаргу. Накіраваны ва Усолле Іркуцкай губерні. Праз 5 гадоў катарга заменена на вольнае пасяленне ў Іркуцку і Пярмі.
Удзельнічаў у навуковых даследаваннях Сібіры. У 1873 годзе вярнуўся на Радзіму; стаў выхавальнікам сына князя У. Чартарыйскага Аўгуста, пераехаў у Парыж. У 1877 годзе пераехаў у Грац (Аўстрыя). Даўняе захапленне каталіцкай духоўнай літаратурай паўплывала на тое, што Ю. Каліноўскі ўступіў у Ордэн кармелітаў босых, прыняў манаскае імя Рафал. У 1880 годзе накіраваны ў кляштар у мястэчку Чэрна, дзе стаў прыёрам. З 1899 года — генеральны вікарый кармелітаў босых у Галіцыі. Напісаў успаміны пра паўстанне 1863—1864 гадоў; аўтар рэлігійна-філасофскіх трактатаў.
Кананізаваны каталіцкай царквой 17 лістапада 1991 года.
Бібліяграфія Wspomnienia, 1835—1837. Lublin, 1965; Споведзь / Уклад. В. Шалькевіч // Хрысціянская думка. 1994, № 2.
Літаратура
АЗБ.
Спасылкі
Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў