Міхаі́л Іва́навіч Дзямчу́к (, в. Дзявяткі, Кобрынскі раён, Брэсцкая вобласць, БССР — ) — савецкі і беларускі вучоны і дзяржаўны дзеяч, член-карэспандэнт НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР у галіне навукі і тэхнікі. Міністр народнай адукацыі БССР (1989—1991).
Біяграфія Нарадзіўся 28 мая 1946 года ў вёсцы Дзявяткі Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1968 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (дыплом з адзнакай).
Кар’ера: 1970—1985 у БДУ: малодшы, затым старшы навуковы супрацоўнік, з 1976 па 1984 год — загадчык лабараторыі НДІ прыкладных фізічных праблем, у 1984—1985 загадчык кафедры аўтаматызацыі навуковых даследаванняў. 1985—1988 — загадчык аддзела навукі і навучальных устаноў ЦК КПБ. 1988—1991 — міністр народнай адукацыі БССР. 1991—1994 — намеснік старшыні Савета Міністраў Беларусі. 1994—2000 — рэктар Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі. 2000—2001 — намеснік прэм’ер-міністра Беларусі. 2001—2002 — дырэктар Цэнтра сістэмнага аналізу Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі. 2002—2016 — рэктар Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы БДУ. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1986), доктар фізіка-матэматычных навук (1983), прафесар (1985). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1996).
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1986—1990), народны дэпутат СССР (1989—1991).
Дзяржаўная прэмія БССР 1986 года за распрацоўку і ўкараненне ў практыку оптыка-фізічных даследаванняў статыстычных метадаў часовага аналізу хуткапераменных патокаў светлавога выпраменьвання.
Аўтар больш за 300 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій і 40 вынаходстваў.
Асноўныя працы: Статистический одноквантовый метод в оптико-физическом эксперименте. Мн.: Изд-во БГУ, 1981 (совм. с М. А. Ивановым). Импульсная спектрометрия. Мн.: Университетское, 1986 (совм. с М. А. Ивановым). Республика Беларусь: системные принципы устойчивого развития. Мн.: РИВШ БГУ, 2003 (совм с. А. Т. Юркевичем). Высшая школа в стратегии инновационного развития Республики Беларусь. Мн.: РИВШ, 2006. Системная методология инновационной деятельности: учеб. пособие. Минск: РИВШ, 2007 (совм с. А. Т. Юркевичем).
Літаратура
Спасылкі Міхаіл Іванавіч Дзямчук у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Пайшоў з жыцця заслужаны дзеяч навукі Беларусі Міхаіл Дзямчук. БелТА. 27. ліпеня, 2016 Член-карэспандэнт Дзямчук Міхаіл Іванавіч. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Памяці вучонага. Михаил Иванович Демчук (К 60-летию со дня рождения) // Изв. НАН Беларуси. Сер. физ.-матем. наук. — 2006. — № 2. Гісторыя БНТУ
Катэгорыя:Машынабудаўнікі СССР Катэгорыя:Машынабудаўнікі Беларусі Катэгорыя:Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі Катэгорыя:Вынаходнікі Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання Катэгорыя:Народныя дэпутаты СССР ад усесаюзных таварыстваў і фондаў Катэгорыя:Рэктары БНТУ Катэгорыя:Міністры народнай адукацыі БССР Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Члены-карэспандэнты АН БССР