Пётр Міха́йлавіч Казло́ў (12 ліпеня 1893, вёска ЗалеснаяПаводле адных дадзеных з’яўляецца рускім, выхадцам з Пяцігорска (Стаўрапольскі край), паводле іншых — беларусам, выхадцам з вёскі Залесная, Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці, Глыбоцкага раёна, Віцебская вобласць — 17 красавіка 1944, Масква) — савецкі военачальнік. Генерал-лейтэнант. Герой Савецкага Саюза.

Юнацтва Нарадзіўся 12 чэрвеня 1893 года ў сялянскай сям’і ў вёсцы Залесная. З сямі гадоў жыў і выхоўваўся ў станіцы ГарачаводскайГазета «Пятигорская правда». 23 августа 2014 года. № 137 .

З 15 гадоў пачаў працаваць. Спачатку падручным слесара ў майстэрнях кампаніі «Зінгер» у Мінеральных Водах, Пяцігорску, Уладзікаўказе, Есентуках.

Першая Сусветная і Грамадзянская войны У 1914 Казлоў быў прызваны ў рускую армію і з 1915 ваяваў на Каўказскім фронце ў якасці старэйшага унтэр-афіцэра. Даслужыўся да камандзіра ўзвода.

Вярнуўся ў Пяцігорск. Прымаў актыўны ўдзел у рэвалюцыйных падзеях 1917 года. Знаходзіўся ў атрадзе Чырвонай Гвардыі. У шэрагі РСДРП(б) уступіў у 1917 годзе, а ў 1918 годзе — у шэрагі РККА. У Пяцігорску абіраецца камандзірам 1-га чырвонагвардзейскага атрада.

У Грамадзянскай вайне прымаў удзел у якасці камандзіра атрада, палка, брыгады, на і Заходнім франтах.

Міжваенны час З 1921 года Пётр Казлоў працаваў камандзірам стралковага палка. У 1926 годзе скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзе. З 1928 года быў начальнікам штаба стралковай дывізіі. Пасля заканчэння Вышэйшых акадэмічных курсаў пры Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзе ў 1932 годзе працаваў начальнікам курсаў ўдасканалення камсаставу запасу.

Як падаючага вялікія надзеі. П. М. Казлова рэкамендуюць на вучобу. У 1926 годзе паспяхова сканчае Акадэмію імя Фрунзэ і загадам Народнага камісара абароны СССР № 2494 ад 26 лістапада 1935 года Пятру Міхайлавічу Казлову прысвоена персанальнае ваеннае званне «камбрыг».

У 1937 годзе начальнік аддзела баявой падрыхтоўкі Кіеўскага асобай ваеннай акругі камбрыг Казлоў арыштаваны па ілжывым абвінавачванні, але ў 1938 годзе быў вызвалены і з 1939 года працаваў начальнікам аддзела штаба , начальнікам штаба і начальнікам курса Акадэміі Генеральнага штаба РСЧА.

4 чэрвеня 1940 года Пятру Казлову было прысвоена званне генерал-маёра.

Вялікая Айчынная вайна 1941 і 1942 гады На пачатак Вялікай Айчыннай вайны Пётр Казлоў знаходзіўся ў акадэміі і пасля неаднаразовых просьбаў у лістападзе быў накіраваны на фронт у якасці намесніка камандзіра  па тыле. Са снежня таго ж года з’яўляўся камандуючым аператыўнай групай войск гэтай арміі. Прымаў удзел у .

У сакавіку 1942 года быў прызначаны на пасаду намесніка камандуючага войскамі .

З 20 мая па 5 чэрвеня камандаваў , а з 23 чэрвеня да мая наступнага года — . Летам і восенню ўзначаленая ім армія вяла цяжкія баі ў , і .

1943 год

У студзені армія з баямі прайшла больш за трыста кіламетраў, вызваліўшы 10 студзеня Кіславодск, 11 студзеня — Пяцігорск (разам з 9-й арміяй) і Есентукі і 17 студзеня — Чаркеск.

Загадам Вярхоўнага Галоўнакамандуючага І. В. Сталіна ад 25 студзеня 1943 года войскам генерал-маёра Казлова П. М., якія прымалі ўдзел у вызваленні Пяцігорска і іншых гарадоў, аб’яўлена падзяка.

З лютага па сакавік 37-я армія прымала ўдзел у . У ліпені злучэнні арміі былі перададзеныя 9-й і 56-й арміям, а палявое кіраванне было выведзена ў рэзерв Стаўкі ВГК. З мая па чэрвень камандаваў 9-й арміяй, а з ліпеня да 3 жніўня — , але ад кіраўніцтва апошняй быў вызвалены «за слабое кіраўніцтва войскамі арміі і няведанне становішча, стану падпарадкаваных злучэнняў і адсутнасць з імі бесперапыннай сувязі, што прывяло ў ходзе баявых дзеянняў да значных страт асабістага складу арміі»Такую характарыстыку П. М. Казлову даў І. С. Конеў, які камандаваў Стэпавым фронтам, у складзе якога ваявала 47-я армія.

У жніўні Пётр Казлоў быў прызначаны на пасаду камандзіра (60-я армія), які вызначыўся ў ходзе і вызваленні Канатопа (6 верасня), Бахмача (9 верасня) і Нежына (15 верасня).

Загадамі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага І. В. Сталіна ад 9 і 15 верасня войскам, якія прымалі ўдзел у баях за Канатоп і Бахмач, а таксама якія ўдзельнічалі ў вызваленні Нежына, аб’яўлена падзяка і ў Маскве дадзены салют 12-ю артылерыйскімі залпамі з 124-х гармат.

Пётр Міхайлавіч Казлоў асабліва вызначыўся ў бітве за Дняпро, калі ён кіраваў корпусам пры фарсіраванні рэк Асцёр, Дзясна і Днепр. З ходу заняўшы, корпус ўтрымліваў плацдарм на Дняпры.

Указам № 1685 Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 17 кастрычніка 1943 года за ўмелае камандаванне корпусам і праяўленыя пры гэтым мужнасць і адвагу генерал-маёру Пятру Міхайлавічу Казлову прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка».

У лістападзе 1943 года камандзір корпуса Пётр Міхайлавіч Казлоў быў паранены, цяжка захварэў, быў вызвалены ад пасады і эвакуіраваны ў шпіталь у Маскве. 17 студзеня 1944 года было прысвоена званне «генерал-лейтэнант».

Пётр Міхайлавіч Казлоў памёр 17 красавіка 1944 года ў Маскве. З воінскімі ўшанаваннямі пахаваны на Новадзявочых могілках (участак 1).

Памяць У 1957 годзе ў гонар П. М. Казлова быў усталяваны бюст у ПяцігорскуПамятник Герою Советского Союза генералу П. М. Козлову .

У 1977 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка на доме генерала П. М. Казлова ў станіцы Гарачаводскай.

У яго гонар названы вуліцы ў Пяцігорску і Нальчыку.

Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Ордэн Леніна Два ордэны Чырвонага Сцяга Ордэн Кутузава II ступені Медаль «XX гадоў РККА» Аздобленая срэбрам каўказская шашка ад урада Кабардзіна-Балкарыі Ганаровы грамадзянін горада Пяцігорска

Літаратура Белорусская СССР: Краткая энциклопедия. В 5-и т. Т 5. Биографический справочник / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) [и др.]. — Мн.: Изд-во «Бел. Сов. энциклопедия» им. П. Бровки, 1981. — 740 с., ил. Коллектив авторов Великая Отечественная. Командармы. Военный энциклопедический словарь / Под общей ред. М. Г. Вожакина. — М.; Жуковский: Кучково поле, 2005. — С. 96-97. — ISBN 5-86090-113-5. Анна Багдасарян. Освободительная миссия генерала Козлова. Газета «Пятигорская правда». 23 августа 2014 года № 137

Спасылкі

Биография П. М. Козлова Пётр Михайлович Козлов

Катэгорыя:Камандзіры карпусоў у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Камандуючыя арміямі ў Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Рэпрэсаваныя военачальнікі Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя) Катэгорыя:Члены КПСС