Рыгор Саламонавіч Бярозкін (псеўданімы: Р. Барута; С. Тарасаў; ) — беларускі літаратурны крытык і журналіст.

Біяграфія Вучыўся на педрабфаку ў Магілёве, у 1933—1938 гадах на літаратурным факультэце МДПІ. Пачаў публікавацца ў 1935 годзе. У 1938—1941 гадах працаваў загадчыкам аддзела крытыкі часопісу «Полымя рэвалюцыі», літкансультантам у кабінеце маладога аўтара пры СП БССР (1938—1939), загадчыкам аддзела крытыкі газеты «Літаратура і мастацтва» (1939—1941). Член СП СССР з 1939 года.

Арыштаваны НКУС БССР у красавіку 1941 года. Быў пад следствам у Мінску. Па адной з версій, калі 26 чэрвеня 1941 года калону зняволеных, сярод якіх быў Бярозкін, кінуў канвой і ён уцёк. Ваяваў да канца вайныБЯРОЗКІН Рыгор Саламоновіч // С.413, удзельнічаў у баях пад Сталінградам, Кіевам, у Карпатах, быў паранены. Атрымаў баявыя ўзнагароды. Скончыў вайну ў званні малодшага лейтэнанта.

Пасля вайны быў карэспандэнтам газеты савецкай ваеннай адміністрацыі ў Германіі «Советское слово (1945—1949)».

Паўторна арыштаваны ў Берліне 19 ліпеня 1949 года; дастаўлены ў Мінск. У чэрвені 1950 года прыгавораны на 10 гадоў лагераў. Адбываў зняволенне ў Карагандзінскай і Омскай абласцях. У 1955 годзе вызвалены; рэабілітаваны ў 1956 годзе.

Пасля рэабілітацыі загадваў аддзелам крытыкі і паэзіі ў часопісе «Советская Отчизна», у 1967—1969 гадах аддзелам літаратуры рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», працаваў літсупрацоўнікам бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» (1970—1975).

З 1956 года пачаў друкавацца ў часопісе «Советская Отчизна», газеце «Літаратура і мастацтва». Шмат публікаваўся ў перыядычным друку, імкнуўся аднавіць імёны рэпрэсаваных паэтаў..

Паводле ўспамінаў, спачуваў Ізраілю пасля Шасцідзённай вайны 1967 года. Тым не менш у сакавіку 1970 года разам з іншымі дзеячамі беларускай культуры і навукі падпісаў «Гнеўны пратэст» супраць «ізраільскай ваеншчыны»http://belisrael.info/?p=16053.

У канцы 1970-х гадоў перанёс інсульт, апошнія гады цяжка хварэў. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.

Творчасць Публікаваўся з 1935 года, першая публікацыя — у мінскім часопісе «Штэрн» (на ідышы)http://belisrael.info/?p=13263. Даследаваў пераважна паэзію. Для работ Бярозкіна характэрныя спалучэнне праблемнасці з канкрэтным аналізам, эстэтычная патрабавальнасць, уменне раскрыць творчую індывідуальнасць паэта. Творчасць сучасных беларускіх паэтаў, праблемы паэтычнага майстэрства Бярозкін аналізаваў у кнігах «Паэзія праўды» (1958; разглядаецца паэзія П. Броўкі, А. Куляшова, М. Танка, П. Панчанкі), «Спадарожніца часу» (1961), «Пімен Панчанка» (1968), «Аркадзь Куляшоў» (1978). У кнігах «Свет Купалы» (1965), «Чалавек напрадвесні» (1970), «Звенні» (1976) даследаваў творчасць Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, Цёткі, узаемадзеянне беларускай і рускай паэзіі.

Пісаў на беларускай, рускай, ідышы.

Сачыненні Аркадий Кулешов. — М., 1960. Пімен Панчанка: крытычна-біяграфічны нарыс. — Мн., 1968. Постаці: артыкулы пра паэтаў. — Мн., 1971. Мир Купалы: Мысли и наблюдения. — М., 1973. Кніга пра паэзію. — Мн., 1974. Свет Купалы; Звенні: літаратурная крытыка: выбранае — Мінск : Мастацкая літаратура, 1981. — 570 с. Чалавек напрадвесні. — Мн., 1986.

Крыніцы

Літаратура Клышко А. Мастерство критика // Дружба народов. 1960, № 1. Адамовіч А. Талент крытыка // Полымя. 1962, № 6. Лойко О. Открытие поэта // Вопросы литературы. 1967, № 3. Каваленка В. Крытык і паэт // Полымя. 1969, № 5. Бечик В. В неразрывном единстве // Нёман. 1978, № 6.

Спасылкі https://storiesabout.ru/berezkin

Катэгорыя:Літаратурныя крытыкі СССР Катэгорыя:Літаратурныя крытыкі Беларусі Катэгорыя:Журналісты СССР Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР Катэгорыя:Купалазнаўцы