Эфе́кт Ра́мана (камбінацы́йнае рассе́янне святла́) — рассейванне святла рэчывам, якое суправаджаецца змяненнем даўжыні хвалі святла.
Эфект звязаны з ваганнем і вярчэннем малекул рэчыва. Быў адкрыты ў 1928 годзе і Л. І. Мандэльштамам на крышталях і Ч. Раманам і на вадкасцяхРамана эффект // Физическая энциклопедия, Т. 4..
Эфект камбінацыйнага рассеяння святла выяўляецца ў тым, што ў спектры рассеянага святла з’яўляюцца спектральныя лініі, якія адсутнічаюць у падаючым святле. Колькасць і месца знаходжання (частата) гэтых ліній адпавядае малекулярнай будове рэчыва.
Спектр камбінацыйнага рассейвання
Лініі-спадарожнікіСпектр камбінацыйнага рассеяння, у адрозненне ад , змяшчае, акрамя падаючага святла з частатой , лініі , якія называюцца спадарожнікі'.
Спектральныя лініі-спадарожнікі суправаджаюць кожную спектральную лінію першаснага святла.
Зрух спадарожнікаў па частаце адносна першаснай лініі характарызуе рассейваючае рэчыва і роўны ўласным частотам малекулярных ваганняў.
Спадарожнікі ўяўляюць сабой дзве групы ліній, размешчаных сіметрычна адносна лініі першаснага святла. Спадарожнікі, зрушаныя ў чырвоны (даўгахвалевы) бок адносна першапачатковай лініі называюцца «чырвонымі» (ці стоксавымі), а зрушаныя ў фіялетавы (караткахвалевы) — «фіялетавымі» (антыстоксавымі).
З павелічэннем тэмпературы інтэнсіўнасць антыстоксавых спадарожнікаў хутка павялічваеццаБарсуков О. А., Ельяшевич М. А. Основы атомной физики — М.: Научный мир, 2006..
Квантавая тэорыя тлумачыць камбінацыйнае рассейванне святла як працэс, які складаецца з двух звязаных паміж сабой актаў: паглынання фатона частаты і выпускання фатона з частатой . Энергія малекулы не можа прымать толькі пэўныя значэнні. Малекула можа знаходзіцца на пэўных энергетычных узроўнях — асноўным і ўзбуджаным. Энергія ўзбуджанага ўзроўня больш за энергію асноўнага на ΔЕ. Калі фатон з энергіяй hν паглынаецца малекулай, якая знаходзіцца на асноўнам узроўні, яна пераходзіць на ўзбуджаны і паглынае частку энергіі фатона. Выпушчаны фатон мае энергію і частату . Фатон зрушваецца ў чырвоны бок. Калі малекула знаходзіцца на ўзбуджаным уроўні, выпушчаны фатон зрушваецца ў фіялетавы бок. З павелічэннем тэмпературы колькасць узбуджаных малекул павялічваецца, павялічваецца інтэнсіўнасць антыстоксавых спадарожнікаў.
Частоты — частоты вагальных або круцільных рухаў малекулы. Такім чынам, частоты спадарожнікаў з’яўляюцца камбінацыямі частот падаючага святла і ўласных частот малекулы. Таму і рассейванне называюць камбінацыйным. Па частотах спадарожнікаў можна вызначаць, якое рэчыва рассейвае святло. Гэтым займаецца . Раманаўскі эфект назіраецца ў рассеяным святле ад ўзору, а не ў спектры паглынання узорам святла. Таму раманаўская спектраскапія не патрабуе спецыяльнай падрыхтоўкі ўзору і неадчувальная да палос паглынання. Гэта ўласцівасць раманаўскай (КР) спектраскапіі палягчае працэс непасрэднага вымярэння ў цвёрдых, вадкіх і газападобных асяроддзях, а таксама вымярэння праз празрыстыя матэрыялы, напрыклад, шкло, кварц, пластмасу.
Літаратура
Рамана эффект // — С. 252.
Барсуков О. А., Ельяшевич М. А.'' Основы атомной физики — М. Научный мир, 2006.
Катэгорыя:Рассейванне святла Катэгорыя:Спектраскапія Катэгорыя:Квантавая оптыка Катэгорыя:Атамная фізіка