Фяліксас Вайшно́рас (; , в. Пільвішкі, Ковенская губерня — , ) — літоўскі , , . Заслужаны дзеяч культуры Літоўскай ССР (1965).

Біяграфія Нарадзіўся 18 мая 1897 года ў в. Пільвішкі Ковенскай губерні.

У 1916—1918 гадах знаходзіўся ў працоўным лагеры, арганізаваным нямецкімі акупацыйнымі ўладамі. У 1919 годзе стаў членам УКП(б). Арганізоўваў прафсаюзны рух у родных мясцінах. У 1921—1923 гадах — зняволены ў ковенскай турме, дзе пачаў пісаць вершы. У 1923 годзе ў выніку абмену палітвязнямі апынуўся ў Маскве. У 1925 годзе скончыў Камуністычны універсітэт нацыянальных меншасцей Захаду. Працаваў у розных выдавецтвах Масквы і Смаленска. З 1930 года — у Мінску, працаваў у газеце «Raudonasis artojas» (Чырвоны араты), у 1934—1937 гадах — яе рэдактар. З 1934 года — член Саюза пісьменнікаў СССР. Быў членам бюро літоўскай секцыі БелАПП, сакратаром літоўскай секцыі Саюза пісьменнікаў БССР.

Арыштаваны 23 жніўня 1937 года. У 1939 годзе прысуджаны да пяці гадоў ссылкі, якую адбываў у Казахскай ССР. Пасля вызвалення ў 1944—1945 гадах служыў у 16-й літоўскай дывізіі Чырвонай Арміі. З 1945 года — у Вільні, працаваў у розных выдавецтвах і грамадскіх арганізацыях. З 1957 года — на пенсіі.

Памёр 21 жніўня 1972 года ў Вільні.

Творчасць Аўтар зборніка вершаў «Пад сцягам працы і барацьбы» (1934, на літоўскай мове), кнігі мемуараў «Да светлага жыцця» (1960). На літоўскую мову пераклаў (пад псеўданімам Ф. Садайніс) паэму Я. Купалы «Над ракою Арэсай» (1935), асобныя творы П. Броўкі, Я. Коласа, Т. Кляшторнага, І. Харыка і інш.Вайшнорас Феліксас. , а таксама творы рускіх і латышскіх пісьменнікаў.

Узнагароды Заслужаны дзеяч культуры Літоўскай ССР (1965).

Крыніцы

Літаратура Вайшнорас Феліксас.

Літ. з даведн. Л. У. Маракова:Мальдзіс А. Творчыя ўзаемасувязі беларускай і літоўскай літаратур у савецкі час // Старонкі літаратурных сувязей. Мн., 1970 БП, т. 1.

Спасылкі ВАЙШНАРАС (САДАЙНІС) Феліксас Вінцэнтавіч

Катэгорыя:Літоўскамоўныя паэты Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы мастацтваў Літоўскай ССР