Уолт Дысней (; ) — амерыканскі аніматар, прадзюсар, сцэнарыст і рэжысёр. Вялікую частку свайго жыцця прысвяціў дзейнасці ў Галівудзе, аўтар шматлікіх мультфільмаў, стваральнік Дыснейленда. З’яўляецца стваральнікам першых у гісторыі кінематографа гукавога і музычнага мультфільмаў. За свае незвычайна напружанае жыццё Уолт Дысней як рэжысёр зняў 111 фільмаў і быў прадзюсарам яшчэ 576 кінафільмаў. Выдатныя заслугі Дыснею ў галіне кінамастацтва адзначаны 26 статуэткамі «Оскара» і прэміяй імя Ірвінга Тальберга, якая валодае статусам «Оскара», а таксама многімі іншымі ўзнагародамі і прэміямі.

Біяграфія

Раннія гады Нарадзіўся 5 снежня 1901 года ў Чыкага (ЗША). Сярод яго продкаў былі англічане, ірландцы і немцы. У 1906 годзе сям’я пераехала на ферму ў штат Місуры, а ў 1910 годзе — у Канзас-сіці. У 14 гадоў падпрацоўваў як разносчык газет. У час Першай сусветнай вайны год праслужыў за рулём санітарнай машыны Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа ў Францыі.

У 1919 годзе ўладкаваўся мастаком на студыю кінарэклама, дзе пачаў ствараць свае першыя рэкламныя фільмы — тады ж у яго ўзнікла жаданне працягнуць свае эксперыменты ў свеце маляванай анімацыі. З часам Дысней адкрыў у Канзас-Сіці сваю першую студыю анімацыі «Laugh-O-Gram», дзе яго кампаньёнам і вядучым мультыплікатарам стаў Аб Айверкс. Аднак неўзабаве фірма збанкрутавала.

Дэбют У 1922—1937 гадах ён выступаў як асабліва творчы работнік, а пасля вайны заняўся кінавытворчасцю. У 1923 годзе Дысней пераехаў у Лос-Анджэлес, дзе са сваім братам Роем стварыў у Галівудзе The Walt Disney Company як невялікую анімацыйную студыю. Першага сакавіка 1924 года Дысней прадставіў свой першы трукавы фільм «Дзень Алісы на моры», падказаны героямі кніжкі Льюіса Кэрала «Аліса ў краіне цудаў». Сваю серыю фільмаў, намаляваных ў 1926—1927 гадах, рэжысёр таксама назваў у гонар гераіні гэтай кнігі — «Аліса ў краіне мультыплікацыі» (усяго Дысней зняў 56 фільмаў пра прыгоды Алісы). Тады ж пачаў фармавацца стыль дыснэеўскіх фільмаў.

Мікі Маўс і іншыя У 1927 годзе велізарную папулярнасць атрымаў фільм «Трус Освальд», а яго герой адкрыў галерэю знакамітых персанажаў з фільмаў Дыснея. Мышаня Мікі Маўса, якога намаляваў Аб Айверкс, спачатку клікалі Морцімер, але неўзабаве ён атрымаў імя, сёння добра вядомае ва ўсім свеце. Упершыню мышаня Мікі Маўс з’явіўся ў нямым фільме «Вар’яцкі аэраплан» (1928), а ў тым жа годзе стаў героем і першага гукавога фільма Дыснея — «Параходзік Вілі» (першы ў гісторыі маляваны фільм з сінхронным гукам). У першых стужках Дысней сам агучваў мышаня, і неўзабаве гэты фільм адкрыў перад рэжысёрам дарогу да поспеху.

У 1929 годзе Дысней пачаў працаваць над цыклам «Наіўныя сімфоніі», і да 1938 года зняў больш за 70 серый, у тым ліку «Танец шкілетаў» (1929), «Гадкае качаня» (1932), «Тры парасяці» (1933). У гэтых фільмах з’яўляюцца сабака Плута (1930), пёс Гуфі (1932), а таксама качар Дональд Дак (1934).

«Беласнежка і сем гномаў» і «ПінокіА» Калі Дыснею было 14 гадоў і ён падзарабляў продажам газет, у Канзас-Сіці ён убачыў кароткі нямы мультфільм пра Беласнежку, які яму запомніўся на ўсё жыццё. Восенню 1934 года Дысней зрабіў першы накід сцэнарыя паводле матываў казкі братоў Грым. Над апошняй версіяй гэтага сцэнарыя разам з Дыснеем працавала некалькі чалавек, уключаючы Ота Інгландэра, Эрла Харда і Тэда Сірса. 21 снежня 1937 года на экранах Амерыкі ўпершыню быў паказаны поўнаметражны анімацыйны фільм «Беласнежка і сем гномаў» паводле казкі братоў Грым. «Беласнежка» прынесла Дыснею велізарны поспех: папулярнасць, 8 млн долараў даходу і захопленыя водгукі ў прафесійнай прэсе.

Неўзабаве з’явіліся новыя поўнаметражныя фільмы. «Пінокіа» (1940) паводле казкі італьянскага пісьменніка ΧΙΧ стагоддзя Карла Калодзі гледачамі быў успрыняты з захапленнем, якое падзялялі і крытыкі. Поспех быў вынікам тытанічнай працы: каб найлепш намаляваць сцэну, калі Пінокіа спрабуе ўцячы ад кіта, мастакі доўга вывучалі звычкі і рух сапраўдных кітоў. Музыка да гэтага фільма, аўтарамі якой былі Лі Харлайн, Поль Сміт і Нед Вашынгтон, узнагароджана прэміяй «Оскар». Была таксама адзначана песенька «Калі ты загадваеш жаданне на зорку» (музыка Лі Харлайна на словы Неда Вашынгтона).

Фантазія Супярэчлівае меркаванне выклікала «Фантазія» (1940) рэжысёра Уолта Дыснея па сцэнарыі Джо Гранта і Дзіка Х’юмара і пад музычным кіраўніцтвам Эдварда Пламба. Ідэя фільма ўзнікла яшчэ з часу працы над «Наіўнымі сімфоніямі», у якіх фабула цесна перапляталася з музычнымі творамі. «Фантазія» — гэта смелы эксперымент з гукам, колерам і малюнкам, спроба перадаць музыку ў лініі і колеры, падпарадкоўваючы малюнак музычнаму кантэксту. Напрыклад, Таката і фуга Іагана Себасцьяна Баха паказаны ў выглядзе абстрактных формаў, а музыка з балета Пятра Чайкоўскага «Шчаўкунок» суправаджаецца танцам грыбоў; на фоне «Свята вясны» Ігара Стравінскага разгортваецца маляўнічы сюжэт стварэння свету. Найбольш безгустоўным фрагментам фільма крытыкі называлі сцэну, калі пад гукі «пастаральнай сімфоніі» Людвіга ван Бетховена на экране з’яўляюцца кентаўры. Толькі ў 1960-х гадах «Фантазія» атрымала прызнанне, калі такія творы сталі масава прапагандаваць папулярную музыку.

Дамба і Бэмбі Поўнаметражныя фільмы Дыснея часта называюць сямейнымі. У прыватнасці, гаворка ідзе пра фільм «Дамба» (1941) — музычны аповед паводле матываў кнігі Хелен Эберсан і Гаральда пра маленькае цыркавое сланяня, якае навучылася лётаць (рэжысёр — Бэн Шарпсцін). Дынамічныя прыгоды, пышная пластыка маляваных персанажаў — усё гэта прынесла фільму велізарную папулярнасць. Знакамітымі сталі сцэны параду ружовых сланоў, а таксама фантазіі сланяня, якое выпіла шампанскага з бочкі.

Сімпатыю не толькі маладых гледачоў, але і іх бацькоў заваявала і аленяня з фільма «Бэмбі» (1942).

Папялушка і іншыя мультфільмы У 1950 годзе Дысней стварыў маляваную версію пра сціплую дзяўчыну, якая з дапамогай добрай феі становіцца нявестай прыгожага прынца. Рэжысёрамі фільма «Папялушка» былі Вілфрэд Джэксан, Гамільтан Ласкі і Клайд Джэранімі. Сярод характэрных сцэн варта назваць тую, калі мышы, якія штурхаюць велізарны гарбуз, ператвараюцца ў пышных скакуноў, запрэжаных у карэту, а добрая фея ператварае лахманы Папялушкі ў бальную сукенку. За тэхнічнае майстэрства фільм на Берлінскім кінафестывалі быў узнагароджаны «Залатым мядзведзем», а Папялушка з’явілася на футболках, пасцельнай бялізне і хустачках ў многіх краінах свету.

Рэжысёры, тыя, хто зняў «Папялушку», стварылі ў 1953 годзе і поўнаметражны мультфільм «Пітэр Пэн» па кнізе сэра Джэймса Бары. За ім рушылі ўслед такія знакамітыя стужкі, як «Лэдзі і валацуга» (1955), «Спячая прыгажуня» (1959) і «Сто адзін далмацін» (1961), якія сталі класікай мультыплікацыйнага кіно.

Прадзюсарская дзейнасць У 1948 годзе Уолт Дысней пачаў здымаць сваю знакамітую серыю каляровых адукацыйных фільмаў, галоўным чынам пра прыроду — у прыватнасці, карціны «Жывая пустыня» (1953) і «Знікаючая прэрыя» (1954), рэжысёрам якіх быў Джэймс Элгар. Гэтыя фільмы заваявалі вялікую папулярнасць, раскрываючы малавядомыя бакі жыцця жывёл і раслін і выклікаючы ў гледачоў жаданне берагчы прыроду.

Тады ж сталі здымаць гульнявыя прыгодніцкія фільмы, разлічаныя на юнага гледача — «Востраў скарбаў» (1950) па аповесці Роберта Льюіса Стывенсана (рэжысёр Байран Хаскін), «Робін Гуд» (1952) (рэжысёр Кен Анакін), а таксама мюзікл-кінафантазия «Мэры Попінс» (1964), які быў узнагароджаны пяццю «Оскарамі» (рэжысёр Роберт Стывенсан). Ва ўсіх гэтых фільмах Дысней выступаў як прадзюсар, сачыў за ходам здымак і аказаў вялікі ўплыў на мастацкі бок фільмаў.

Смерць 15 снежня 1966 года Дысней памёр у Лос-Анджэлесе ад раку лёгкіхWalt Disney — Biography . Пасля гэтага кампанія, якая носіць яго імя, прыняла стратэгічнае рашэнне адмовіцца ад паказу цыгарэт у сваіх фільмах.

Пасля яго смерці кінастудыя працягнула здымаць анімацыйныя і гульнявыя фільмы для дзяцей усіх узростаў. У 1968 годзе Дысней быў пасмяротна узнагароджаны вышэйшай узнагародай ЗША Залатым медалём Кангрэса.

Распаўсюджаная версія аб замарозцы мультыплікатара ў крыягеннай камеры, на якую ён пайшоў у надзеі на знаходжанне метаду размарозкі арганізма чалавека ў далёкай будучыні. На самай справе яго астанкі спачываюць на могілках Форэст-лаунWalt Disney (1901—1966) — Find A Grave Memorial.

Асабістае жыццё У ліпені 1925 года ажаніўся з сакратаркай сваёй студыі Ліліян Боундс (1899—1997). У 1933 годзе ў іх нарадзілася дачка Дайана Мэры (пара на працягу 8 гадоў спрабавала завесці дзіця, папярэднія дзве цяжарнасці скончыліся выкідкамі, прычыніўшы шмат пакут Уолту і Лілі). Не маючы магчымасці нарадзіць другога дзіцяці, у 1937 годзе муж і жонка ўдачарылі маленькую дзяўчынку, даўшы ёй імя Шэран Мэй Дысней (1936—1993).

Даяна Мэры Дысней (1933—2013) — маці семярых дзяцей, аўтар папулярнай біяграфіі Уолта Дыснея, арганізатар некалькіх праектаў, звязаных з яго імем, адзін з кіраўнікоў «The Walt Disney Company», заснавальніца музея Уолта Дыснея ў Сан-Францыска (адкрыты ў кастрычніку 2009 года). Паводле слоў Даяны, Уолт Дысней быў прыкладным сем’янінам, прысвячаў сям’і ўвесь вольны ад працы час, часта гуляў з дочкамі, і менавіта падчас гэтых шпацыраў яму прыйшла ў галаву ідэя стварыць такое месца, дзе было б цікава як дарослым, так і дзецям. Пасля такім месцам стаў Дыснэйлэнд.

Дысней быў перакананым антыкамуністамБизнес. Истории успеха. Уолт Дисней і доўгія гады супрацоўнічаў з ФБРГазета «КоммерсантЪ» от 8 мая 1993 года, па сваёй ініцыятыве пісаў у бюро даносы на калег па ГалівудуХроники Иерусалима. Пасля вайны Уолт Дысней актыўна дапамагаў Камісіі па антыамерыканскай дзейнасці выяўляць схаваных камуністаў у свеце кіно.

Дысней баяўся мышэй.

Рэжысёрскі стыль

Пачынаючы з «параходзіка Вілі» у стужках Дыснея важную ролю пачынае гуляць музыка. Гук у яго фільмах служыць не толькі фонам для дыялогаў, а становіцца іх важнай складовай часткай, музычным фонам, ствараючы гармонію ўсяго маляванага творы.

Мастакі Дыснея, перад тым як маляваць жывёл, заўсёды старанна вывучалі звычкі іх жывых прататыпаў. Таму ўсе рухі на экране вельмі праўдзівыя.

У «Фантазіі» Уолта Дыснея ўпершыню на шырокім экране з’яўляецца стэрэагук. Усе адзначалі высокую якасць музычнага суправаджэння гэтага фільма, якое было запісана ў выкананні Філадэльфійскага сімфанічнага аркестра пад кіраўніцтвам Леапольда Стакоўскага.

Дысней адным з першых рэжысёраў пачаў выкарыстоўваць трохстужкавыя кіназдымачныя апараты для трохкаляровага працэсу «Тэхнікалор» ().

На студыі Уолт Дысней увёў сістэму прэміравання мультыплікатараў, пазней прынятую на іншых студыях, у тым ліку і на Саюзмультфільме. Мастак-мультыплікатар, прапанаваўшы трук рэжысёру, атрымліваў невялікае ўзнагароджанне.

Антысемітызм Падчас жыцця і пасля смерці Дыснея актыўна абмяркоўваўся яго магчымы антысемітызм. Абвінавачванні грунтуюцца на шэрагу эпізодаў. Арт Бэбіт сцвярджаў, што Дысней наведваў сходы Германа-амерыканскага саюзаGabler, Neal. Walt Disney: The Triumph of American Imagination (2006). New York, NY. Random House. ISBN 0-679-43822-X , p. 448. Іншы аніматар, Дэвід Свіфт, звальняючыся са студыі Дыснею, наткнуўся на антысеміцкі выпад УолтаGabler, Neal. Walt Disney: The Triumph of American Imagination (2006). New York, NY. Random House. ISBN 0-679-43822-X , p. 456. У 1938 годзе, пасля таго як грамадства было шакаванае Крыштальнай ноччу, Дысней зладзіў прапагандысцке нацызму Лені Рыфеншталь экскурсію па сваёй студыіAnd Now a Word From the Director.