Антон Іванавіч Войцік (псеўданім: А. Войніч; , в. Вярэнькі Параф’янаўскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні — ) — беларускі , , . Муж Зоські Верас.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1898 годзе ў в. Вярэнькі Вілейскага павета Віленскай губерні.

З 17 гадоў працаваў рабочым ва Украіне, у рыбалоўнай арцелі ў Саратаве. Удзельнік Першай сусветнай вайны. У 1918—1923 гадах — арганізатар спажывецкіх кааператываў у Параф’янаўскай воласці, беларускі агітатар падчас выбарчай кампаніі ў Сойм 1922 года.

З 1924 года — у Вільні як журналіст, затым — рэдактар газеты «Сялянская праўда». Арыштаваны польскай дэфензівай у 1924 годзе пасля выдання 50-га нумару газеты. Віленскім акруговым судом прыгавораны да двух гадоў турмы. Сядзеў у Лукішскай турме ў Вільні. У зняволенні перакладаў на беларускую мову з рускай і ўкраінскай моваў апавяданні і навукова-папулярныя нарысы, потым апублікаваныя ў часопісе «Заранка». У рукапісе захаваўся пераклад аповесці К. Гамсуна «Голад». У 1930 і 1936 гадах падвяргаўся судоваму праследу як выдавец беларускіх адрыўных календароў.

Пасля Другой сусветнай вайны ў Літоўскай ССР быў кіраўніком рэспубліканскага аддзела Саюздруку. У Цэнтральным дзяржаўным архіве Літвы захоўваюцца дзве судовыя справы Войціка.

Памёр 28 сакавіка 1948 года. Пахаваны ў Вільні на Панарскіх могілках.

Літаратура

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Докшыцкім раёне Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Рэдактары Беларусі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939)