Ян Геранімавіч Хадкевіч (1537 — 4 жніўня або 24 верасня 1579, Вільня) — сын Гераніма Аляксандравіча Хадкевіча.
Стольнік ВКЛ у 1559—1564 гадах, генеральны староста жамойцкі з 1564 года, адначасова маршалак вялікі ВКЛ з 1566 года і кашталян віленскі з 1574 года; адміністратар Інфлянтаў у 1566—1578 гадах; староста ковенскі, цельшаўскі, платэльскі. Удзельнічаў у Інфлянцкай вайне, бітве на Уле 1564 года. Праціўнік Люблінскай уніі 1569 года, выступаў супраць Івана IV на літоўскі і польскі сталец, прыхільнік Генрыха Валуа і Габсбургаў ад імператара Фердынанда атрымаў графскі тытул у 1568 годзе.
У шлюбе з Крысцінай са Збароўскіх меў дзяцей Яна Караля, Ганну, Гераніма, Сафію, Аляксандра.
Літаратура Грыцкевіч. А., Пашкоў Г. П. «Вялікае Княства Літоўскае».
Ян Геранімавіч Катэгорыя:Старосты жамойцкія Катэгорыя:Старосты ковенскія Катэгорыя:Стольнікі вялікія літоўскія Катэгорыя:Маршалкі вялікія літоўскія Катэгорыя:Кашталяны віленскія