Матета́рная палі́тыка — сукупнасць мер Нацыянальнага банка, напраўленных на змяненне грашовай масы ў абарачэнні, аб'ёму крэдытаў, узроўню працэнтных ставак і іншых паказчыкаў грашовага абарачэння і крэдыту.

Інструменты Асноўнымі інструментамі матетарнай палітыкі НБ РБ з'яўляюцца: устаноўка нормы абавязковага банкаўскага рэзервавання (якую частку сваіх сродкаў камерцыйныя банкі абавязаны захоўваць ў Нацыянальным банку); рэгуляванне стаўкі рэфінансавання (пад які працент Нацыянальны Банк дае крэдыт іншым банкам); аперацыі на адчыненым рынку (набыццё і продаж дзяржаўных каштоўных папер: аблігацый, каштоўных папер Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь…) валютныя інтервенціі (набыццё і продаж Нацыянальным банкам замежнай валюты на валютным рынку (ААТ “БВФБ”) для ўздзеяння на курс беларускага рубля і на сумарнае прапанову грошаў)

Усталёўвая памер рэзерву, Нацыянальны Банк рэгуліруе грашовыя патокі. Так пры павялячэнні абавязковага рэзерву змяншаюцца актывы банкаў, і яны вымушаны павялічвать праценты, пад якія яны выдаюць крэдыты арганізацыям і прыватным асобам. Звычайна норма банкаўскага рэзерву павышаецца для падтрымкі ліквіднасці банкаўскай сістемы ва ўмовах эканамічнага крызісу (страхаўка на выпадак, калі вялікая колькасць ўкладчыкаў адначасова пойдуць забіраць свае грошы з банку)

Мэты Мэты манетарнай палітыкі: Вялікі узровень занятасці Эканамічны рост Стабільнасць цэн Стабільнасць працэнтных ставак Стабільнасць фінансавых рынкаў Стабільнасць валютных рынкаў

Звычайна манетарная (або грашова-крэдытная палітыка) Нацыянальны Банк напраўлена на дасягненне і захаванне фінансавай стабільнасці, у першую чаргу ўмацаванне курса нацыянальня валюты і забяспячэнне ўстойлівага плацёжнага балансу дзяржавы.

Сведкі Прыватны пераклад з рускай интэрвікі Гл. таксама Нацыянальны банк Цэнтральны банк Стаўка рэфінансавання Банкаўскі мультыплікатар Норма абавязковых рэзерваў Фінансавая палітыка дзяржавы

Спасылкі Артыкул па тэме: "Целевые ориентиры монетарной политики в Республике Беларусь" Андрея Бриштелева (на русскай мове)

Катэгорыя:Макраэканоміка Катэгорыя:Эканамічная палітыка Катэгорыя:Банкаўская справа