Алякса́ндр Кузьмі́ч Галаві́нскі (кастрычнік 1886, в. Муравілле, Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць — пасля 1937) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, дыпламат Беларускай Народнай Рэспублікі, рэдактар.

Біяграфія

У 1912 годзе скончыў Кіеўскі політэхнічны інстытут. Падтрымліваў кантакты з эсэрамі, арыштоўваўся за ўдзел у студэнцкім руху. У Першую сусветную вайну служыў у паветраплавальным батальёне.

З 1918 года член прэзідыума Кіеўскай беларускай рады і загранічнага бюро па ўладкаванні бежанцаў, прадстаўнік урада Беларускай Народнай Рэспублікі ва Украіне. З канца 1918 года у Гродне, дарадца па тэхніка-эканамічных пытаннях у Міністэрстве замежных спраў БНР. У 1919 годзе арыштоўваўся румынскімі ўладамі.

З 1921 года ў Літве, старшыня Беларускай нацыянальнай сувязі, замежнага ЦК Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (у Коўне). Сябра Беларускага нацыянальнага камітэта, уваходзіў у Беларускае брацтва. Выдаваў часопіс «Покліч». Адзін з арганізатараў Беларускай палітычнай канферэнцыі 1921 года ў Празе. У 1923—1925 гадах працаваў інжынерам у Коўне. Удзельнік Другой Усебеларускай канферэнцыі 1925 года ў Берліне, на якой падтрымаў ліквідацыю ўрада БНР. Удзельнік Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе па рэформе беларускага правапісу і азбукі 1926 года ў Менску. У 1927 годзе арыштаваны літоўскімі ўладамі.

Па вызваленні пераехаў у БССР. У савецкім Менску працуе у ВСНГ БССР і НДІ прамысловасці. 18 ліпеня 1930 года арыштаваны ДПУ БССР па сфабрыкаванай справе Саюза вызвалення Беларусі. Паводле пастановы калегіі АДПУ БССР ад 10 красавіка 1931 года сасланы на 5 гадоў у Ніжні Ноўгарад. Далейшы лёс невядомы. 10 чэрвеня 1988 года пасмяротна рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР.

Літаратура

Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Асуджаныя па справе «Саюза вызвалення Беларусі» Катэгорыя:Палітыкі Беларускай Народнай Рэспублікі Катэгорыя:Вучоныя Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Касцюковіцкім раёне