Кало́дзеж, кало́дзезь, сту́дня — гідратэхнічнае збудаванне для здабычы падземных вод для піцця і іншых патрэб. Калодзежы значна адрознівацца глыбінёй, якасцю і колькасцю вады. Калодзежная вада, звычайна, змяшчае мінералаў за рачную або якую іншую.
Каб падняць ваду наверх можа быць выкарыстана электрычная або механічная помпа, або, як у мінулым — мускульная сіла чалавека або жывёлы, або розныя дапаможныя элементы калодзежа (напрыклад рычаг — калодзеж-журавель, корба з ланцугом і іншыя). Часта калодзежы накрываюць дахам і аздабляюць разьбой.
У Беларусі У Беларусі канструкцыі калодзежнага праёму былі разнастайныя. На Палессі, дзе вада неглыбока, выкарыстоўвалі тоўстыя ствалы дрэў з выдзеўбанай сарцавінай (студні-каўдубы)Беларусы: У 8 т. Т. 2. Дойлідства / А. І. Лакотка; Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: В. К. Бандарчык, М. Ф. Піліпенка, А. І. Лакотка. — Мн.: Тэхналогія, 1997. — 391 с.: шл. — ISBN 985-6234-28-X.. У Цэнтральнай Беларусі праём мацавалі драўлянымі плахамі, якія ставілі як вертыкальна (у некалькі ярусаў), так і гарызантальна, клалі адна на адну і мацавалі па вуглах палямі. Шырока вядомая была і зрубавая канструкцыя калодзежных праёмаў. У Панямонні калодзежы выкладалі каменнем. Пачынаючы з 1920-х гадоў увайшлі ва ўжытак калодзежы з труб з калаўротам.
Галерэя
Крыніцы
Літаратура
Колодец // Краткая энциклопедия домашнего озяйства: В 2-х т. — Т. 2: О — Я — М.: Советская энциклопедия, 1959. — С. 264—265. — 772 с. — 500 000 экз.
Спасылкі
Вінцэсь Мудроў — Твор «Калодзеж»
Катэгорыя:Гідратэхнічныя збудаванні Катэгорыя:Побыт Катэгорыя:Беларускі народны побыт Катэгорыя:Аб’екты на марках