Багда́наўскае возера — возера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Янка, за 16 км на поўдзень ад горада Браслаў, за 3 км на захад ад вёскі Замошша. Знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».
Назва На карце XVIII ст. возера пазначанае як «Нішча», з яго выцякае рэчка, якая працякае праз азёры Бобрын і Юнга (цяпер Янка) і цячэ як рэчка Нішчыца, якая пасля былога возера Міхалішча пазначаная як Янка. На правабярэжжы Дзвіны ёсць рака Нішча.
Гідраграфія Плошча паверхні 1,04 км². Найбольшая глыбіня 3,9 м, сярэдняя 2,5 м. Даўжыня 2,72 км, найбольшая шырыня 0,63 км. Даўжыня берагавой лініі 7 км. Аб’ём вады 2,57 млн м³. Плошча вадазбору 11,8 км². Катлавіна возера лагчыннага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, разараныя. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, на поўначы сплавінныя. Дно плоскае, выслана сапрапелем. Мелкаводдзе пясчанае.
Упадаюць 2 ручаі, на поўдні выцякае рака Янка.
Экалогія Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Зарастае падводнай расліннасцю да глыбіні 3 м.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, карась, акунь, плотка, гусцяра, мянтуз, лінь і іншыя віды рыб.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Браслаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Янкі (прыток Дзісны)