Бо́гінскае, Богіна, Богінь — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. У басейне ракі Дзісна, за 28 км на паўднёвы захад ад горада Браслаў, каля вёскі Богіна. Знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры».
Назва На карце XVIII ст. возера пазначанае як «Угорь», на яго паўночным беразе — сяло «Угорь», побач двор Богін, а на заходнім беразе — вёска Богінка.
У канцы 1970-х гадоў ад мясцовых старых было запісана, што на востраве пасярод Богінскага возера калісьці «стаялі літоўскія багі», а таксама што ў ваду некалі быў скінуты каменны ідал, якога называлі «Стод»Дучиц Л. В. Отчет о гидроархеологических исследованиях в Браславском и Миорском районах Витебской области в 1982 году / Л. В. Дучиц // Архіў археалагічнай навуковай дакументацыі ДНУ «Інстытут гісторыі НАН Беларусі». — № 813..
На думку В. Жучкевіча, назва возера Богінскае і вёскі Богіна ўтворана ад старажытнарускага асабістага імя ці прозвішча БогінВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 30..
Гідраграфія Плошча 13,2 км². Даўжыня 9,1 км. Найбольшая шырыня 2,9 км. Даўжыня берагавой лініі 32,2 км. Найбольшая глыбіня 15 м, сярэдняя 4,7 м. Аб’ём вады 64,4 млн м³. Плошча вадазбору 914 км². Катлавіна возера падпруднага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўночны ўсход. Схілы катлавіны вышынёй да 6 м, пераважна спадзістыя, паўночныя вышынёй да 12 м, стромкія, месцамі разараныя. Берагавая лінія ўтварае некалькі заліваў. Да ўсходняга берагу прымыкае маляўнічы лясны масіў. Берагі нізкія, пясчаныя, паўднёвыя і паўднёва-заходнія забалочаныя, паўночна-заходнія і паўночныя зліваюцца са схіламі катлавіны. Мелкаводдзе да глыбіні 2 м пясчанае і пясчана-жвіровае. Глыбакаводная частка ложа возера выслана гліністым ілам і крэменязёмістым сапрапелем. На возеры 8 астравоў агульнай плошчай 32,5 га, 2 з іх (Гарадзішча і Церанцейка) — помнікі прыроды. Плошча вострава Церанцейка складае 6,2 га.
Экалогія Возера эўтрофнае, праточнае. Каля берагоў і астравоў зарастае аерам, хвашчом, трыснягом, чаротам, гарлачыкамі. Праз возера працякае рака Дрысвята, пры яе ўпадзенні пабудавана ГЭС. Упадае пратока з возера Альбенаўскага.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, лінь, мянтуз, плотка, краснапёрка, акунь, карась і іншыя віды рыб.
На ўсходнім беразе сажалкавая гаспадарка па развядзенню малявак сазана, карпа, белага амура, таўсталобіка.
Папулярнае месца адпачынку, рыбалкі і турызму. На сажалках каля вёскі Чарніцы адзначана гнездаванне рэдкай для Беларусі птушкі — паганкі малой.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі Богінскае возера
Катэгорыя:Азёры Браслаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Дрысвяты