Бабы́на, Нясіта — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці. У басейне ракі Нача, за 30 км на паўднёвы захад ад Полацка, каля вёскі Бабынічы.
Плошча паверхні 0,49 км². Даўжыня 1,33 км, найбольшая шырыня 0,56 км. Найбольшая глыбіня дасягае 32,3 м, сярэдняя 12,4 м. Даўжыня берагавой лініі 3,6 км. Аб'ём вады 6,07 млн м³. Плошча вадазбору 6,3 км².
Катлавіна возера эварзійнага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй ад 7 да 40 м, пад пашай або лесам. Ніжняя частка схілаў амаль паўсюдна ўтварае стромкі абразійны ўступ вышынёй ад 1 да 9 м. Берагі нізкія, пясчаныя і гліністыя. Мелкаводдзе вузкае. Дно пясчанае, глыбей 8—10 м — ілістае, у заходняй частцы возера дно выслана сапрапелем. Возера мезатрофнае. Зарастае, шырыня паласы расліннасці месцамі да 70 м. Злучана пратокай з возерам Бабынічы.
У возеры водзяцца шчупак, акунь, язь, плотка, мянтуз і іншыя віды рыб.
Літаратура
Спасылкі Возера Бабына
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна