Ірына Анатольеўна Касцевіч (нар. , ) — міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь (2017—2024).
Біяграфія Нарадзілася 26 студзеня 1967 года ў г. МінскуБіяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Скончыла ў 1989 годзе Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі па спецыяльнасці «Планаванне прамысловасці», у 2002 годзе Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве».
У 1989—1992 гадах — інжынер-канструктар ЦНДІТК Мінскага навукова-вытворчага аб’яднання «Цэнтрсістэм». У 1993—1994 гадах — эканаміст I катэгорыі, вядучы эканаміст упраўлення статыстыкі матэрыяльных рэсурсаў Дзяржкамстата Рэспублікі Беларусь. У 1994—2002 гадах — вядучы эканаміст, галоўны эканаміст, начальнік упраўлення статыстыкі матэрыяльных рэсурсаў Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь. У 2002—2006 гадах — начальнік упраўлення статыстычнага планавання і арганізацыі статназіранні Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь. У 2006—2008 гадах — намеснік Міністра статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь. У 2008—2015 гадах — першы намеснік Старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь.
З 28 студзеня 2015 года да 13 сакавіка 2017 года — намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь.
14 сакавіка 2017 года прызначана міністрам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.
У 2024 годзе выбрана дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Дзяржынскай акругі № 71. Старшыня Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Член Савета Палаты прадстаўнікоў.
Узнагароды Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі», ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях, граматай Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі (2018).
Мае падзякі Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Сям’я Замужам, мае сына і дачку.
Спасылкі Касцевіч Ірына Анатольеўна
Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Выпускнікі БДЭУ Катэгорыя:Міністры працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Намеснікі міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання