Юзаф Ходзька, у беларускай традыцыі Язэп Ходзька, у расійскай Іосіф Іванавіч Ходзька (, м. Крывічы, Вілейскі павет, Віленская губерня, цяпер Мядзельскі раён Мінскай вобл. — , Тыфліс, цяпер Тбілісі) — геадэзіст, географ.
Сын Яна Ходзькі. Вучыўся ў Віленскай універсітэцкай гімназіі і на фізіка-матэматычным факультэце Віленскага ўніверсітэта, які скончыў у 1821 годзе. Па рэкамендацыі прафесара ўніверсітэта Яна Снядэцкага залічаны ў Корпус ваенных тапографаў. Праводзіў трыянгуляцыйныя работы на захадзе Латвіі, у Літве, у Гродзенскай і Мінскай губернях. Лідары паўстання 1830—1831 гадоў меркавалі прызначыць Юзафа Ходзьку камендантам Вільні. Даведаўшыся пра гэта, расійскія ўлады 15.3.1831 года затрымалі Ходзьку і накіравалі на правядзенне тапаграфічных работ на Дунаі і Басфоры. Склаў ваенны агляд румынскіх княстваў Малдавіі і Валахіі. У 1839 годзе накіраваны служыць на Каўказ. У 1845 годзе распачаў Закаўказскую трыянгуляцыю, якая была скончана ў 1853 годзе. У 1869 годзе Рускае геаграфічнае таварыства ўзнагародзіла яго вялікім Канстанцінаўскім медалём.
Крыніцы
Літаратура
Грыцкевіч В. П., Мархель У. І. Пан Ян са Свіслачы з сынамі // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. Мн., 1998; Жизнь и деятельность геодезиста и географа генерал-лейтенанта Иосифа Ивановича Ходзько, 1800—1881 // Материалы Международной научной конференции, 21 декабря 2000 г. — Мн., 2001.
Катэгорыя:Генералы Расійскай імперыі Катэгорыя:Удзельнікі Каўказскіх войн Катэгорыя:Удзельнікі Крымскай вайны Катэгорыя:Кавалеры ордэна Святога Георгія IV класа Катэгорыя:Асобы на марках Язэп