Сяргей Фёдаравіч Галюн (,  — пасля 1917) — рэвалюцыянер, , адзін з кіраўнікоў першых сацыял-дэмакратычных арганізацый у Беларусі.

Біяграфія

У 1891 годзе скончыў Ваенна-медыцынскую акадэмію ў Пецярбургу. З канца 1891 г. урач у Гродзенскім ваенным шпіталі. Праводзіў дабрачынную дзейнасць: адзін з арганізатараў нядзельнай школы, народнай бібліятэкі; бясплатны доктар мясцовага прытулку. З 1892 г. член, з 1893 г. кіраўнік Гродзенскага рэвалюцыйнага гуртка. З марксісцкіх пазіцый крытыкаваў ідэалогію і тактыку «Народнай волі».

Арыштаваны 26 ліпеня 1894 г.; выключаны з ваеннага ведамства 18 кастрычніка 1895 г.; на 3 гады высланы ў Архангельскую губерню. Паводле адных звестак уцёк з ссылкі і да верасня 1900 г. жыў за мяжой, паводле іншых — адбыў тэрмін ссылкі да канца. З 1901 г. працаваў урачом у Варонежскай, Цвярской і Пецярбургскай губернях. Пасля 1917 г. звесткі адсутнічаюць.

Крыніцы

Літаратура

Бич М. О. Развитие социал-демократического движения в Белоруссии. Мн., 1973 ЭГБ, т. 2.

Катэгорыя:Публіцысты Расіі Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Беларусі