Сяргей Валянцінавіч Войчанка (, — ) — беларускі мастак-графік, жывапісец, скульптар, дызайнер.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і марака. У 4-гадовым узросце разам з бацькамі пераехаў у Мінск, дзе жылі матчыны сваякі. У 1969 годзе паступіў на аддзяленне скульптуры ў мастацкую школу, якую скончыў у 1974 годзе. У 1975 годзе паступіў на факультэт дызайну Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута, дзе пазнаёміўся са сваім суаўтарам Уладзімірам Цэслерам (працуюць разам з 1978 года), у 1984 годзе абараніў дыплом серыяй плакатаў «История Минска».
Творчасць Аўтар плакатаў «Нержавеющий Сталин», «1939, начало войны в Польше», «Карл Маркс 1990-х», «Афганистан», «Good morning, Belarus!», «От международного года мира — к миру без войн и оружия», «Война несет людям…», «Афган, Forbidden Fruit», «Contemporary art+centre „VITA NOWA“», Made in NEW RUSSIA, «Эх, в яблочко…». Аўтар мастацкага афармлення шэрагу выданняўЗводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.
Атрымаў больш 40 узнагарод міжнародных конкурсаў, біенале і фестываляў плакату. Плакат «Вудсток. 30 лет. — Levi`s» зберагаецца ў калекцыі Луўра.
Персанальныя выстаўкі 2000: Дзяржаўны Рускі музей, «Владимир Цеслер и Сергей Войченко. Проект века (двенадцать из XX)» Дзяржаўны Рускі музей, 27.4.2000 2004: Манмартр, Парыж 2008: Самара, галерэя «Вавилон»Белорусские художники «ударили в колокола» // Союз. Беларусь-Россия, № 352. 2008, 27 марта
Літаратура О студии // Артдизайнстудия Цеслер & Войченко
Спасылкі Артдызайнстудыя Цэслер & Войчанка Войчанка С. В. // Беларускі плакат
Катэгорыя:Графікі СССР Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Графікі паводле алфавіта Катэгорыя:Скульптары СССР Катэгорыя:Скульптары Беларусі Катэгорыя:Скульптары паводле алфавіта Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Дызайнеры СССР Катэгорыя:Дызайнеры Беларусі Катэгорыя:Члены Беларускага саюза дызайнераў