Майкл Грант Ігнацьеў (; , ) — канадскі гісторык і палітык, часовы лідар апазіцыйнай Ліберальнай партыі.
З 10 снежня 2008 Ігнацьеў з’яўляецца лідарам апазіцыі ў ніжняй палаце канадскага парламента, дзе ён прадстаўляе акругу Этоўбіка-Лейкшор (правінцыя Антарыа) з 2006.
Ігнацьеў атрымаў ступень бакалаўра па гісторыі ў Таронцкім універсітэце. Пасля вучыўся ў Оксфардзе і атрымаў ступень доктара па гісторыі ў Гарвардзе ў 1976.
Ён працаваў выкладчыкам ва Універсітэце Брытанскай Калумбіі, Кембрыджы, Лонданскім універсітэце, Каліфарнійскім універсітэце і Гарвардзе. Жывучы ў Вялікабрытаніі, Ігнацьеў адначасова з універсітэцкаю кар’ераю працаваў на радыё і тэлебачанні Бі-бі-сі. Ён з’яўляецца аўтарам 15 кніг.
Ігнацьеў прыйшоў у канадскую палітыку ў лістападзе 2005.
З 2016 года - рэктар Цэнтральна-Еўрапейскага ўніверсітэта ў Будапешце.
Сямья і асабістае жыццё Ігнацьеў з’яўляецца нашчадкам рускіх графаў Ігнацьевых. Яго бацька Георг Ігнацьеў быў канадскім дыпламатам расійскага паходжання. Дзед Майкла, Павел Мікалаевіч Ігнацьеў, быў міністрам народнай асветы пры Імператары Мікалае II. Прадзед Майкла, Мікалай Паўлавіч Ігнацьеў, быў міністрам унутраных спраў пры Імператары Аляксандры III. Прадзед Ігнацьева па лініі маці, Джордж Манро Грант, быў дырэктарам Універсітэта Каралевы ў Кінгстане.
Першай жонкай Ігнацьева з’яўлялася брытанка Сюзан Бераклаў. Ад шлюбу з Бераклаў Ігнацьеў мае сына Тэа і дачку Соўфі. Зараз ён жанаты з венгеркай Жужанай Жохар.
Ігнацьеў з’яўляецца праваслаўным.
Спасылкі Афіцыйны сайт
Майкл Грант Катэгорыя:Вучоныя Кембрыджскага ўніверсітэта Катэгорыя:Палітыкі Канады Катэгорыя:Члены Ліберальнай партыі Канады Катэгорыя:Лідары афіцыйнай апазіцыі ў Палаце обшчын Канады Катэгорыя:Дэпутаты Палаты обшчын Канады Катэгорыя:Выкладчыкі ўніверсітэта Брытанскай Калумбіі Катэгорыя:Члены Тайнага савета Каралевы для Канады