Гая́на (), Кааператы́ўная Рэспу́бліка Гая́на () — краіна ў Паўднёвай Амерыцы, мае выхад да Атлантычнага акіяна, на паўночным захадзе мяжуе з Венесуэлай (743 км), на паўднёвым захадзе і поўдні з Бразіліяй ( км), на ўсходзе з Сурынамам (600 км). Сталіца — горад Джорджтаўн.

Гісторыя

Старажытныя насельнікі з’явіліся на тэрыторыі Гвіяны каля 11 тысяч гадоў таму. Каля 3 тысячагоддзяў таму яны асвоілі земляробства. Археолагі лічаць, што земляробы 1 тысячагоддзя н. э. былі прамымі продкамі сучасных індзейцаў аравакаў і варау. Незадоўга да прыходу еўрапейцаў на поўначы Гаяны з’явіліся карыбы. Акрамя таго, у розных раёнах жылі асобныя групы гуарані.

Узбярэжжа Гаяны было адкрыта іспанцамі ў 1498 г. У 1616 г. галандцы заснавалі першую калонію на рацэ Эсекіба. У 1796 г. галандскія калоніі былі акупаваны Вялікабрытаніяй. Канчаткова яны перайшлі пад кантроль Злучанага Каралеўства ў 1814 г. У 1831 былі аб’яднаны ў адзіную адміністрацыйную адзінку Брытанскую Гвіяну.

Ужо галандцы для забеспячэння створаных імі плантацый таннай працоўнай сілай увозілі чарнаскурых рабоў з Афрыкі. У першай трэці XIX ст. іх колькасць значна павялічылася. Цяжкія ўмовы жыцця і працы вымушалі рабоў арганізоўваць паўстанні. Найбольш значныя адбыліся ў 1763 г. і 1823 г. Рабства было адменена ў 1834 г. Нашчадкі чарнаскурых рабоў склалі адну з найбольш уплывовых абшчын сучаснай Гаяны — афрагаянцаў.

Для вырашэння праблемы таннай працоўнай сілы ўладальнікі плантацый пачалі ўвозіць закантрактаваных рабочых. У 1844—1912 гг. дзейнічала пагадненне з каланіяльнай Індыяй, згодна якому ў Брытанскую Гвіяну прыбыло каля 240 000 рабочых з Усходняй Індыі. Такім чынам сфарміравалася найбуйнейшая ў наш час індыйская абшчына Гаяны.

У 1928 г. Вялікабрытанія прадставіла калоніі самакіраванне. Гэта дало штуршок да развіцця нацыянальнага і рабочага руху. Да сярэдзіны XX ст. у Брытанскай Гвіяне было створана некалькі буйных уплывовых прафсаюзных аб’яднанняў. У 1950 г. — першая палітычная Народная Прагрэсіўная Партыя (НПП), якая выступала за незалежнасць і сацыяльныя змены. У другой палове 1950-ых гг. у НПП адбыўся раскол. Вылучыліся асобная Народная Прагрэсіўная Партыя, якую падтрымлівала пераважна індыйская абшчына, і Народны Нацыянальны Кангрэс (ННК), што арыентаваўся пераважна на афрагаянцаў. У 1964 г. спроба ўрада на чале Чэддзі Джагана, лідара НПП, падпарадкаваць прафсаюзы прывяла да выбуху гвалту і ўмяшання каланіяльнай адміністрацыі. Новая заканадаўчая рэформа садзейнічала перамозе кааліцыі на чале Форбса Бэрнхама, лідара ННК. 26 мая 1966 г. Гаяна атрымала незалежнасць. 23 лютага 1970 г. была абвешчана рэспублікай. У 1980 г. пачала дзейнічаць Канстытуцыя. Главой дзяржавы стаў прэзідэнт.

У 1968 — 1985 гг. прэм’ер-міністрам, а потым прэзідэнтам Гаяны быў Форбс Бэрнхам, які абвясціў палітыку пабудовы «кааператыўнага сацыялізму» на аснове нацыяналізацыі буйных і кааперавання дробных прадпрыемстваў. Яна выклікала незадаволенасць сярод розных пластоў насельніцтва і ў выніку скончылася поўным эканамічным правалам. Урад НКК абвінавачваўся ў махлярстве на выбарах. У 1985—1992 гг. НКК праводзіў рэформы, накіраваныя на адкрытасць эканомікі і прыцягненне інвестыцый. Выбарчая рэформа пачатку 1990-ых гг. прывяла да паражэння НКК і прыходу да ўлады прадстаўнікоў НПП. Гэтая партыя дамінуе ў палітычным жыцці краіны і ў нашы дні.

Геаграфія і прырода thumb|left|Карта Тэрыторыю краіны можна падзяліць на тры геаграфічныя рэгіёны. Узвышаная частка, Гвіянскае нагор’е, займае поўдзень і цэнтр краіны. Яно разрэзана на асобныя масівы рачнымі далінамі. Найбольш узвышаным лічыцца захад цэнтральнай часткі. У адным з горных ланцугоў на мяжы з Венесуэлай і Бразіліяй знаходзіцца самы высокі пункт краіны — гара Рарайма (2810 м). Паверхня паступова зніжаецца ў бок Атлантычнага акіяна, пакуль не пераходзіць у раўнінныя тэрыторыі, парослыя трапічнымі лясамі. Бліжэй да акіянічнага ўзбярэжжа раўніны ператвараюцца ў забалочаныя нізіны да 100 км у шырыню.

Назва Гаяны на мове індзейцаў-аравакаў значыць «месца вялікіх вод». Па ўсёй тэрыторыі краіны прыродай пракладзена густая сетка рэк. Найбуйнейшыя рэкі — Эсекіба, Бербіс, Дэмерара, Карантэйн, Мазаруні, Куюні і інш. Усе яны бяруць пачатак на Гвіянскім нагор’і і ўпадаюць у Атлантычны акіян. У перасечанай мясцовасці рэкі ўтвараюць шматлікія вадаспады. Найбольш знакаміты вадаспады Каетур вышынёй 226 м. Але многія рэкі суднаходны і выконваюць ролю важных транспартных артэрый.

У вусці рака Эсекіба фарміруе шырокую дэльту са шматлікімі астравамі. Найбольшыя з іх — Хог і Легуан. Дэльта Эсекіба падзяляе ўзбярэжжа на 2 часткі — паўночна-заходнюю і паўднёва-усходнюю. Бераг нізкі, часцяком ніжэй за ўзровень акіяна. У мінулым марскія прылівы затаплялі значную частку сушы. Для абароны берагоў былі пабудаваны дамбы і сетка дрэнажных каналаў. Рэкі выкідваюць у акіян шмат глею, з-за чаго вада набывае гразна-карычневы колер, утвараюцца глеістыя водмелі да 22,5 км у даўжынюThe World Geographical Encyclopedia. / John F. McCoy, Project Editor. — Thompson Gale, 2003. P. 228.

Разведаныя карысныя выкапні — баксіты, золата, дыяменты, буры вугаль, друз, марганец, жалеза, нікель.

Клімат у Гаяне субэкватарыяльны, спякотны. Сярэднегадавая тэмпература вагаецца ад +20 °C да +27 °C на ўзбярэжжы і ад +18 °C да +39 °C ва ўнутраных раёнах краіны. Сезон дажджоў цягнецца з мая да чэрвеня і са снежня да студзеня. Сярэднегадавая колькасць ападкаў складае ад 1200 мм на ўзвышшах і да 3000 мм на ўзбярэжжы.

Флора і фаўна Гаяны адрозніваюцца значнай разнастайнасцю. Гэта абумоўлена зменамі ў колькасці дажджавых ападкаў, складу глебы і асаблівасцямі чалавечай дзейнасці ў розных рэгіёнах краіны. Большая частка акіянічнага ўзбярэжжа апрацавана і выкарыстоўваецца ў сельскай гаспадарцы, аднак месцамі на ім захаваліся мангравыя лясы і водмелі, дзе размножваюцца марскія чарапахіGuyana — Flora and fauna.

Далей на раўнінах, узвышшах і перадгор’ях цягнецца паласа вільготных трапічных лясоў. Лясы займаюць каля 80 % плошчы Гаяны. Усяго налічваецца каля 1000 відаў розных дрэў, у тым ліку рэдкія і каштоўныя чырвоны сандал, баі́я, жалезнае дрэва, гевея і г. д. У кронах дрэў жывуць птушкі, насякомыя, дробныя сысуны. На паўднёвым захадзе адкрываецца саванна Рупунуні — вялізарная натуральная паша для дзікай і хатняй жывёлы.

Лясы Гаяны насяляюць ягуары, тапіры, дзікабразы, кугуары, вузканосыя малпы, анаконды, ляніўцы. У саванне сустракаюцца антылопы, мурашкаеды, браняносцы. У рэках шмат рыбы, распаўсюджаны кракадзілы, прэснаводныя малюскі, паўзуны і г. д.

Для аховы дзікай прыроды Гаяны створаны шэраг нацыянальных паркаў.

Насельніцтва Гаяну часцяком называюць краінай шасці народаў з-за надзвычай стракатага этнічнага і расавага складу насельніцтва. У 2009 г. тут жыло 751 223 чалавек.

З агульнай колькасці гаянцаў толькі 70 000 з’яўляюцца карэннымі жыхарамі — індзейцаміThe Amerindians in Guyana . У моўных адносінах яны падзяляюцца на 3 буйныя групы — аравакі, карыбы і варау. У дакаланіяльны перыяд індзейскае насельніцтва Гаяны было этнічна яшчэ больш стракатым, але пазней яно скарацілася з-за прымусовых міграцый, сутыкнення паміж плямёнамі і з каланіяльнымі захопнікамі і асабліва з-за прынесеных каланістамі у Амерыку эпідэмічных захворванняў. Большасць сучасных індзейцаў жыве ў сельскай мясцовасці, абапіраецца на абшчынную форму зямельнай маёмасці і традыцыйныя формы арганізацыі кіравання, якое, аднак, мае сталыя стасункі з афіцыйнымі органамі ўлады. У Гаяне дзейнічае Міністэрства па справах індзейцаўamerindian.gov.gy . Карэнныя жыхары Гаяны маюць адзін з найлепшых паказчыкаў пісьменнасці сярод індзейцаў краін Паўднёвай Амерыкі.

Астатнія гаянцы — нашчадкі імігрантаў. Асобы еўрапейскага паходжання складаюць каля 1,5 % ад усяго насельніцтва, афрыканскага паходжання — каля траціны, нашчадкі выхадцаў з Усходняй Індыі — больш за палову, кітайцы — каля 1 %. 11 % гаянцаў маюць змяшанае паходжанне. Паміж прадстаўнікамі розных этнічных груп існуюць дастаткова складаныя адносіны, што асабліва заўважна на прыкладзе канкурэнцыі паміж прадстаўнікамі індыйскай і афрагаянскай абшчын.

57 % гаянцаў спавядаюць хрысціянства, 28 % — індуізм, 7 % — іслам.

Для Гаяны характэрна высокая нараджальнасць. У 1960 г. на 1000 чал. у сярэднім прыходзілася 44,49 нараджэнняў. Да 2011 г. нараджальнасць скарацілася да 17,81 нараджэнняў на 1000 чал., што значна ніжэй, чым у мінулым, але вышэй, чым у такіх краінах, як ЗША, Канада, Вялікабрытанія і ГерманіяGuyana Birth rate. Росту насельніцтва перашкаджае сталая эміграцыя. У 1969—1976 гг. з краіны афіцыйна выязджала ў сярэднім 6080 чал. у год. У 1976 — 1981 гг. гэтая лічба павысілася да 14 400 чал., прычым 43 % эмігравалі ў ЗША, 31 % — у Канаду, каля 10 % — у Вялікабрытанію, 9 % — у краіны Карыбскага басейна. У канцы 1980-ых гг. легальная і нелегальная эміграцыя дасягала 10 тысяч — 20 тысяч чал. у год. Большасць эмігрантаў былі індыйскага паходжання, належалі да сярэдняга класа і мелі дастаткова добрую прафесійную адукацыю. У наш час толькі ў ЗША выязджае штогод каля 30 тысяч чал., больш за 100 тысяч гаянцаў маюць грамадзянства ЗШАTHE MASS EMIGRATION FROM GUYANA TO THE USA .

Эканоміка thumb|left|Эканамічная геаграфія Гаяны Традыцыйна эканоміка Гаяны абапіраецца на экспарт цукру, золата, баксітаў, крэветак, драўніны і рысу. Іх вытворчасць і продаж складае прыкладна 60 % ВУП краіныGuyana Economy Profile 2013 і залежыць ад коштаў на знешніх рынках на сыравіну.

Структура народнай гаспадаркі выглядае наступным чынамGuyana — All Economic Indicators :

Галіна гаспадаркі Адносіны да ВУП, % Удзел насельніцтва, % Сельская гаспадарка 21,35 1,4 Прамысловасць 33,74 15,10 Абслугоўванне 43,37 34,6 На развіццё эканомікі станоўча адбілася ўступленне краіны ў 2006 г. у адзіны рынак КАРЫКАМ, а таксама прыпыненне сталай інфляцыі. Разам з гэтым, Гаяна мае значныя знешнія пазыкі. У 2012 г. агульны ВУП Гаяны склаў 3 мільярды долараў ЗША, прыкладна 7939 долараў ЗША на чалавека. Такім чынам, краіна застаецца адной з найбяднейшых у Лацінскай Амерыцы.

Найбуйнейшымі эканамічнымі цэнтрамі з’яўляюцца Джорджтаўн і Нью-Амстэрдам.

Сельская, лясная гаспадарка, рыбалоўства Земляробства развіта пераважна на поўначы краіны, дзе існуюць камерцыйныя насаджэнні цукровага трыснягу, рысу, какосавай пальмы, кавы і г. д. Асноўны прыбытак фермерам прыносяць вырошчванне цукровага трыснягу і рысу. Пашырэнне плошчаў засеву і дапамога ўрада ў забеспячэнні ўгнаеннямі садзейнічалі істотнаму падвышэнню ўраджайнасці ў другой палове 2000-ых гг. На поўдні краіны земляробства мае дапаможны характар, тут дамінуе мясная жывёлагадоўля, існуюць вялікія гаспадаркі, якія трымаюць буйную рагатую жывёлу. У 2009 г. вытворчасць мяса і маладняка падвысіліся на 2,5 %.

Лоў рыбы і крэветак ажыццяўляецца ў прыбярэжных водах Атлантычнага акіяна. Рыбакі карыстаюцца пераважна малымі суднамі. У другой палове 2000-ых гг. эканамічны рост гэтай галіны знізіўся на 10,5 % з-за падзення попыту і высілення некаторых промыслаў. Неспрыяльная знешняя кан’юнктура таксама абумовіла спад у лясной гаспадарцы (-0,6 % у 2009 г.)

Здабыча карысных выкапняў Гаяна мае багатыя радовішчы баксітаў і золата. Акрамя таго, тут здабываюць дыяменты. Здабычу карысных выкапняў рэгулюе дзяржаўная камісія па геалогіі і здабычыGuyana Geology and Mines Commission (GGMC), створаная ў 1979 г.