Ігна́т Цярэ́нцьевіч Буйні́цкі (, фальварак Палівачы Празароцкай воласці, цяпер Глыбоцкі раён — ) — беларускі акцёр, рэжысёр, тэатральны дзеяч, стваральнік нацыянальнага прафесійнага тэатра, удзельнік літаратурнага жыцця.
Яшчэ пры жыцці яго называлі бацькам беларускага тэатраИгнат Буйницкий — «бацька беларускага тэатра» . Ігнат Буйніцкі ўпершыню вывеў «мужыцкі» танец на сцэну, як выканаўца і пастаноўшчык паказаў невычарпальныя магчымасці і прыгажосць беларускіх народных танцаў. Як драматычны акцёр выступаў пераважна ў характарных ролях, умела выяўляў гумар і тонкую іронію. У сваёй музычна-тэатральнай дзейнасці ён працягваў развіваць на больш высокім прафесійным узроўні традыцыі тэатра В. Дуніна-Марцінкевіча.
Біяграфія З шляхецкага каталіцкага роду Буйніцкіх гербу «Лебедзь», якія яшчэ ў XVIII — пачатку XIX ст. былі сярод сярэднезаможнай шляхты Полацкага ваяводства ВКЛ і Віцебскай губерні Расійскай імперыі. Аднак, бацька Ігната — Тарквіній-Тэафіл Буйніцкі — ужо быў збяднелым шляхціцамНяфёд, У. Ігнат Буйніцкі — бацька беларускага тэатра : вачыма сучаснікаў і ў памяці нашчадкаў… С. 22.. Бацькам Тарквінія Буйніцкага і дзедам Ігната Буйніцкага быў Зігфрыд-Гіяцынт Буйніцкі. Маці Ігната — Клацільда Гласка — таксама была збяднелай шляхцянкай і адносілася да шляхецкага каталіцкага роду Гласкаў, які яшчэ ў XVIII — пачатку XIX ст. адносіўся да сярэднезаможных у Полацкім ваяводстве ВКЛ і Віцебскай губерні Расійскай імперыі. І Буйніцкія, і Гласкі сустракаюцца сярод шляхты Полацкага ваяводства ВКЛ яшчэ з XVI ст., дзе займалі земскія пасады і мелі маёнткі. Імя па бацьку будзе пісацца ў афіцыйных дакументах Расійскай імперыі на праваслаўны манер як «Цярэнцьевіч».
Пасля заканчэння чатырохкласнага рэальнага вучылішча ва Улацлаўку Варшаўскай губерніГерасімчык В., Бацька беларускага тэатра, Ігнат Буйніцкі скончыў Рыжскае землямернае вучылішча (паводле звестак Язэпа Дылы — Віленскае землямерна-таксатарскае вучылішчаДыла Я. Першы прафесійны тэатр // Творы. — Мн.: Маст. літ., 1981. — С. 299. — 351 с.), вучыўся ў прыватнай драматычнай студыі ў ВільніІгнат Буйніцкі // Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі: У 3 т. Т. 1: Ад вытокаў — да пачатку XX стагоддзя / Бел. ун-т культуры; Уклад., рэд. тэкстаў, уступ. арт. і камент. А. В. Сабалеўскага. — 2-е выд., пашыр. і ўдаклад.. — Мн.: Беларуская навука, 1997. — С. 417. — 444 с. — ISBN 985-08-0064-X. Працаваў каморнікам на Навагрудчыне, Магілёўшчыне, Полаччыне, Ашмяншчыне: вырашаў пытанні продажу зямлі сялянамНабыў гаспадарку дзеля сцэны . Пасля працы Буйніцкі ішоў на вячоркі, адкуль вяртаўся з запісамі песень, замалёўкамі народных строяў і арнаментаўСёньня спаўняецца 145 гадоў Ігнату Буйніцкаму.
Зямлю ў Палівачах Буйніцкі набыў, узяўшы крэдыт у банку. У Празароках ён арганізаваў крэдытнае таварыства, дзе сяляне пад невялікі працэнт маглі атрымаць пазыку22 жніўня — 150 гадоў з дня нараджэння Ігната Буйніцкага .
Ажаніўся Ігнат Буйніцкі зусім маладым са збяднелай шляхцянкай Францішкай Бжазоўскай (1869—1899), ад гэтага шлюбу ў яго было чатыры дачкі: Ванда-Ігнаціна (нар. 13 красавіка 1890), Гелена-Герменгільда (нар. 16 сакавіка 1892), Людвіга (нар. 19 сакавіка 1894), Леанціна-Эміліана (нар. 1898). У 1899 годзе жонка Буйніцкага памерла і ён ажаніўся зноў — са збяднелай шляхцянкай з Магілёва Марыяй Аношка (1863—1937). Ад гэтага шлюбу нарадзіліся яшчэ дзве дачкі: Яўгенія (нар. 20 снежня 1900) і Анатолія-Іаланта (нар. 1903)Няфёд, У. Ігнат Буйніцкі — бацька беларускага тэатра : вачыма сучаснікаў і ў памяці нашчадкаў… С. 23.. Другая жонка кінула Ігната Буйніцкага, сказаўшы: «Здурнеў пан Ігнат, я не магу глядзець на тыя мужыцкія танцы»20 нечаканых фактаў пра Ігната Буйніцкага. Дачка ад другога шлюбу Анатолія-Іаланта была шлюбам за Станіславам-Янам Грушэцкім (капітан Войска Польскага, адзначаны Крыжам Храбрых).
У час Першай сусветнай вайны ў 1917 адправіўся на Заходні фронтБуйницкий Игнат Терентьевич, биография , быў на вайсковай службе ў Маладзечне. Па сведчанні музыкі трупы Яна Голера, Буйніцкі памёр на сцэне ў час рэпетыцыі (з роту пайшла кроў), займаючыся салдацкай мастацкай самадзейнасцю. Быў пахаваны на мясцовых могілках.
Паводле іншай, не пацверджанай версіі, ён заразіўся тыфам і памёр у гарачцы ў шпіталі каля мястэчка Гарадок, быў пахаваны на салдацкіх могілках ля вёскі Палачаны, а потым дачка Алена перавезла яго прах у родныя Палівачы. «Антон Луцкевіч ва ўспамінах піша, што калі дочкі Ванда і Гэля прывезлі астанкі бацькі ў 1918 годзе ў Палевачы на цягніку, каб пахаваць яго ў трох соснах, як гэтага хацеў сам дзядзька Ігнат, то на станцыю не прыйшоў ні адзін жыхар. Магчыма, час тады быў такі, цьмяны»https://m.nashaniva.com/articles/175543/?mo=11b19a769e04c20b4875906ec5578085bc3a08b0.
У 1975 годзе, між іншым дзякуючы намаганням Уладзіміра Караткевіча, перазахаваны ў Празароках на цэнтральнай плошчы, на магіле ўстаноўлены помнік (скульптар І. Міско, архітэктар М. Бурдзін).
Сядзіба Ігната Буйніцкага, якая знаходзілася за чыгуначным пераездам Палівачы, не захавалася«Беларуская вечарына ў стылі Ігната Буйніцкага», прысвечаная 150-годдзю з дня нараджэння акцёра і тэатральнага дзеяча, адбудзецца 15 верасня ў Дзяржаўным музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры (Музычны зав., 5) у Мінску.
Уласная трупа
У 1907 г. у сваёй сядзібе ў Палівачах (каля Празарокаў) заснаваў самадзейны тэатр, дзе спачатку прымалі ўдзел яго сваякі. У ім удзельнічала 8 акцёраў, і чалавек прыблізна 16 танцораў. Перад канцэртамі былі рэпетыцыі, якія праводзіў сам БуйніцкіВ Глубокском музее открыта выставка, посвящённая 150-летию Игната Буйницкого . Тэатр даваў канцэрты і спектаклі ў Палівачах, Празароках і навакольных вёсках. Вывучаў беларускія песні, танцы, народнае адзенне.
У Вільні 12 лютага 1910 г. тэатр Буйніцкага па адмысловым запрашэнні рэдакцыі «Нашай Нівы» прыняў удзел у прадстаўленні, якое ўвайшло ў гісторыю пад назвай «Першая беларуская вечарынка ў Вільні». Выступленне танцавальнай трупы Буйніцкага мела на гэтай вечарыне каласальны поспех. Разам з новымі драматычнымі акцёрамі і спевакамі трупа стала прафесійнай і атрымала назву «Першая беларуская трупа» або «Тэатр Ігната Буйніцкага».
Другое выступленне трупы Ігната Буйніцкага адбылося 22 лютага 1910 года на этнаграфічным вечары, прысвечаным культурам народаў Паўночна-Заходняга краю. У вечары прымалі ўдзел хоры, якія выконвалі расійскія, украінскія, літоўскія, польскія і яўрэйскія песні. Польскі кампазітар Людамір Міхал Рагоўскі адмыслова для беларускай часткі выступлення напісаў музыку на словы верша Янкі Купалы «А хто там ідзе?», які пазней стаў неафіцыйным гімнам трупы. Апрача песень на вечары паказвалі і народныя танцы ў выкананні трупы Ігната Буйніцкага.
Пасля неаднаразовых поспехаў беларускіх спектакляў Ігнат Буйніцкі ў канцы лета 1910 года нарэшце атрымлівае ад губернскіх уладаў дазвол на гастрольную паездку. Перад адпраўкай у падарожжа, рэжысёр са значнай часткай акцёраў прыязджае да сябе ў Палівачы, каб па-сур’ёзнаму падрыхтаваць гастрольны рэпертуар. У 1910—1913 г. тэатр гастраляваў па Беларусі (Мінск, Слуцк, Полацк, Дзісна, Свянцяны, Паставы, Нясвіж, Ляхавічы), двойчы выступаў у Пецярбургу (1911, 1912), а таксама ў Варшаве (1913).
Большасць спектакляў Буйніцкі ставіў самастойна. У рэпертуары групы налічвалася больш за дзясятак танцаў («Лявоніха», «Юрка», «Верабей», «Мяцеліца», «Гняваш», «Мельнік», «Антошка», «Чобат», «Качан», «Чабор», «Полька» і інш.)Алексютович Л. К. Белорусские народные танцы, хороводы, игры. Под ред. М. Я. Гринблата. Мн., «Вышейш. школа», 1978. 528 с. с ил.. Музычнае суправаджэнне ладзіў традыцыйны «траісты ансамбль» — цымбалы, скрыпка, дуда. Вядомы імёны выканаўцаў-музыкантаў, якія выступалі ў гастролях трупы — І. Голер, І. Маскаленка (цымбалы), А. Шульга (дуда), Франак Голер (скрыпка) .
Адначасова І. Буйніцкі старанна адбіраў для сваіх выступаў народныя песні. У гэтым яму дапамагаў кампазітар Л. Рагоўскі і хормайстар трупы Я. Феакцістаў. Напрыклад, хорам выконваліся такія песні, як «Дуда-весялуха», «Ах ты дзьмі», «Падушачка», «За гарамі, за лясамі», «Ох ты дуб», «Прыляцелі гусі», «Ды куды ж ты, дуб зялёны» і іншыя.
І. Буйніцкі падтрымліваў свой тэатр уласнымі сродкамі. У рэпертуары тэатра акрамя танцаў і песень былі невялікія сцэнкі, пастаноўкі п’ес «Па рэвізіі» і «Пашыліся ў дурні» Маркі Крапіўніцкага, «Хам» і «У зімовы вечар» паводле Элізы Ажэшка, «Міхалка» братоў Далецкіх, «Сватанне» Антона Чэхава, «Модны шляхцюк» Каруся Каганца, Янкі Купалы, Альберта Паўловіча і інш. У большасці гэта былі пастаноўкі І. Буйніцкага, таксама ён іграў у ролях.
І. Буйніцкі меў сяброўскія і творчыя кантакты з Янкам Купалам, Якубам Коласам, Элізай Ажэшкай, Змітраком Бядулем, Цёткай (якая сама ўдзельнічала ў спектаклях трупы як актрыса).
Тэатру ўвесь час даводзілася пераадольваць прыдзіркі цэнзуры і ўсялякія перашкоды мясцовых уладаў, якія бачылі ў дзейнасці трупы пагрозу вялікадзяржаўнай палітыцы царызму. У сваёй кнізе заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь А. П. Цыхун піша, што з-за выкарыстання беларускай мовы на афішах вечароў з удзелам трупы Буйніцкага артысты мелі праблемы з царскай паліцыяйЦыхун, А. П. Акадэмік з вёскі Лаша Я. Ф. Карскі: краязнаўча-біяграфічны нарыс/рэд. канд. гіст. нав. А. У. Богуш, канд. філал. нав. І. І. Крамко.-Гродна, 1992.-76 с.. Царскія ўлады непрыхільна ставіліся да паказу са сцэны твораў на беларускай мове, асабліва на вострыя сацыяльныя тэмы і часта забаранялі спектаклі.
З-за матэрыяльных цяжкасцей і ўціску царскіх уладаў у 1913 г. дзейнасць трупы была спыненая.
Прафесійны тэатр
У 1914 г. Буйніцкі паспрабаваў стварыць новую трупу, аднак 1-я сусветная вайна перашкодзіла здзейсніць гэту задуму. У пачатку 1917 г. Буйніцкі з’явіўся ініцыятарам арганізацыі прафесійнага тэатра ў Мінску — Першага беларускага таварыства драмы і камедыі, з якога пачаўся Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа. Сённяшні Купалаўскі тэатр быў заснаваны на базе Першага таварыства беларускай драмы і камедыі. Ствараў таварыства Ігнат Буйніцкі. Прыязджаў у Мінск ужо ў ваеннай форме. На працягу многіх гадоў у тэатры існаваў артэфакт — світка Буйніцкага, у якой ён выступаў. Яе перадавалі акцёру, які лепш за ўсіх выконваў ролі, якія граў сам Ігнат. Пазней світка знікла.
Буйніцкі-выканаўца
Буйніцкі быў узорам добрага артыста для сваіх калег, выходзіў на сцэну ў драматургічных творах, дэкламаваў вершы, танцаваў, спяваў сола і ў хоры (меў лёгкі бас-барытон). Буйніцкі адрозніваўся тэмпераментным выкананнем беларускіх народных танцаў.
Выступаў у ролях бытавога і характарнага плану: Антон, Мірановіч («Пашыліся ў дурні», «Па рэвізіі» Крапіўніцкага), Ігнась («Модны шляхцюк» Каганца), Аляксей («У зімовы вечар» Ажэшкі). Відавочна, што ён быў сінтэтычным акцёрам. Любіў асабліва дэкламаваць. І паэзію, і прозу. Але перавагу аддаваў гумарыстычным творамБацька беларускага тэатра. Ігра Буйніцкага вызначалася жыццёвай і бытавой дакладнасцю, глыбокай самабытнасцю, тонкім гумарамБУЙНІЦКІ ІГНАТ ЦЯРЭНЦЬЕВІЧ.
Паводле ўспамінаў Ядзвігі Іванаўны Радзевіч, удзельніцы трупы, Буйніцкі быў ветлівы, прывабны, росту сярэдняга і сярэдняй паўнаты, голас яго быў бліжэй да барытону, размаўляў з калегамі па-беларуску. Яшчэ адзін удзельнік трупы, І. Голер адзначаў, што «Ігнат Буйніцкі быў сярэдняга росту, чорнавалосы, з сівымі скронямі. Танцаваў заўсёды „з сэрцам“. Акцёрам танцы паказваў сам, музыкам мелодыі таксама напяваў сам. Займаўся з трупай стала і ўзімку, і ўлетку.»
Значэнне працы Буйніцкага
Дзейнасць Буйніцкага ажыццяўлялася ў складаны і супярэчлівы перыяд беларускага адраджэння, калі грамадскае жыццё Беларусі бурліла, утвараючы магутны стваральны струмень, які падхапляў створаную народам спадчыну: музычную, літаратурную, тэатральную і перамолваў усё гэта, надаючы выніку стройную форму, скончанасць і цэласнасць.